Пра гэта паведаміла маці Арцёма Алена Дубская пасьля сёньняшняга спатканьня з сынам.
Маці распавяла, што 16 ліпеня Арцёма наведала адвакатка і яны напісалі заяву на прысуд. Ужо на наступны дзень адміністрацыя сьледчага ізалятара запатрабавала ад Арцёма, каб ён напісаў заяву з просьбай перавесьці яго ў папраўчую калёнію адбываць пакараньне. Паводле заканадаўства, пакуль не паступяць адказы ад усіх установаў, куды скардзіцца пакараны, ён можа знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Арцём сказаў маці, што захварэў, аднак лекары адмовіліся даваць яму лекі, а адміністрацыя калёніі стварыла для яго жорсткія ўмовы. І ў адказ на гэта Арцём абвясьціў галадоўку.
Арцём Дубскі ўжо галадаў нядаўна разам з іншымі прадстаўнікамі апазыцыі на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам,Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.
16 ліпеня скончыў 92-дзённую галадоўку пратэсту ў турме ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.
АДЗІН ДЗЕНЬ ПАЛІТВЯЗЬНЯ. РАДЫЁМАРАТОН СВАБОДЫ
***
Лідэр Асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасьля скончыў асіповіцкі прафэсійны ліцэй. У Маладым Фронце зь лютага 2007 года. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.
Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.