Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрыўся V зьезд беларусаў сьвету


Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009
Зьезд беларусаў сьвету. Менск, 2009

Удзел у форуме прымаюць 215 дэлегатаў з 17 краін. У ліку запрошаных у зьездзе ўдзельнічаюць міністар культуры Павал Латушка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка, прадстаўнікі МЗС, парлямэнту так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, замежныя дыпляматы.


Праграма першага дня зьезду ўключае пленарнае і сэкцыйныя паседжаньні, выступы прадстаўнікоў дзяржструктур і сьвяточны канцэрт. У другі дзень заплянаваныя сустрэчы дэлегатаў з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, прэзэнтацыя кніг, сустрэча з творчай інтэлігенцыяй, прыняцьце выніковых дакумэнтаў, выбары кіруючых органаў і прыём у ганаровыя сябры аб’яднаньня, паведамляе БелаПАН.

Як адзначыла напярэдадні старшыня рады згуртаваньня "Бацькаўчшына" Алена Макоўская, зьезд “Бацькаўшчыны” — гэта ня проста справаздачна-выбарчае мерапрыемства, а тэматычны сход, які мае вырашыць цэлы шэраг надзённых пытаньняў.

Алена Макоўская
“Мы лічым, што тэма нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў сёньня вельмі востра стаіць у Беларусі ў сувязі з працэсамі русыфікацыі, у сувязі з тым, што беларуская мова выводзіцца з усіх сфэраў ужытку, у сувязі з тым, што беларусы наагул вельмі слаба нацыянальна ідэнтыфікаваныя. Сустракаючыся з тым фактам, што мы пастаянна губляем свой інтэлектуальны патэнцыял, свой эканамічны патэнцыял, тых людзей, якія маглі б ствараць нашы іміджавыя цэнтры па-за межамі краіны, мы ня можам застацца ўбаку, назіраючы за гэтымі працэсамі. І таму мы ставім менавіта тэму нацыянальнай ідэнтыфікацыі важнай тэмай зьезду”.

Зьезд праходзіць ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG