Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анішчанка: Замест навядзеньня парадку Менск абвінавачвае


Генадзь Анішчанка
Генадзь Анішчанка
Кіраўнік “Роспотребнадзора” Генадзь Анішчанка заявіў журналістам у Маскве, што Беларусь не пасьпявае выканаць усе патрабаваньні расейскага тэхнічнага рэглямэнту на малако і малочныя прадукты да 1 жніўня, аднак замест “навядзеньня парадку ў гэтай галіне надае праблеме залішнюю палітызацыю”.

Паводле Анішчанкі, беларускае кіраўніцтва “вядзе працу на скасаваньне дасягнутых 17 чэрвеня дамоўленасьцяў па доступу на расейскі рынак беларускай прадукцыяй паралельна з афармленьнем дакумэнтаў у адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам”.

Кіраўнік “Роспотребнадзора” ўдакладніў, што пра гэта сьведчаць "некампэтэнтныя лісты з абвінавачваньнямі на адрас Расеі” з боку Менску.

Галоўны санітарны спэцыяліст Расеі заявіў, што яму ўжо сёньня відавочна, што беларускі бок да 1 жніўня ня выканае сваіх абяцаньняў. Тая малочная прадукцыя, якая пастаўляецца цяпер на расейскі рынак зь Беларусі, мае сур’ёзныя прэтэнзіі з боку адпаведных санітарных службаў паводле мікрабіялягічных і фізыка-хімічных паказчыкаў.

"Гэта сьведчыць пра тое, што замест навядзеньня парадку на вытворчасьці ўнутры краіны, Беларусь палітызуе праблему дзеля рашэньня задач, далёкіх ад інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў. Усё гэта дае нам падставы прымаць рашэньні, не абцяжараныя дамоўленасьцямі ад 17 чэрвеня”, зазначыў Генадзь Анішчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG