Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марчук: Дзень незалежнасьці дайшоў да Горадні


Хрысьціна Марчук
Хрысьціна Марчук
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Хрысьціна Марчук. Нарадзілася 1 жніўня 1986 году ў Грузіі. Цяпер жыве і працуе ў Горадні. Каардынатарка “Школы маладога журналіста” (ГА “Цэнтар “Трэці Сэктар”). У 2006 годзе дэбютавала на старонках моладзевай он-лайн газэты www.t-styl.info. Публікуецца ў шэрагу рэгіянальных і агульнанацыянальных СМІ.

Сёньня 65-я гадавіна вызваленьня гораду ад фашысцкіх захопнікаў.

Такімі расьцяжкамі абвешаны ўвесь горад



Разглядаю расклад сьвяточных мерапрыемстваў: ускладаньне кветак да помнікаў вайскоўцаў, урачысты мітынг у гарадзкім парку, парад гарнізонных войск, спартовыя гульні, работа атракцыёнаў, горад майстроў, праца гандлёвых павільёнаў, забаўляльная праграма для моладзі і фэервэрк...


Праграма перапісваецца без істотных зьменаў з году ў год. Канцэпцыя і форма сьвяткаваньня пераносіцца зь Мінска ў Горадню, зь яе – у Ваўкавыск. Сёлета на 3 ліпеня трапіла ў Ашмяны.

Дзень незалежнасьці ў Ашмянах

Падабенства тамтэйшых вулічных гуляньняў да гарадзенскіх масавых мерапрыемстваў нямала зьдзіўляе. Аднолькавая музыка, на адзін капыл расьцяжкі, аднатыпная вопратка людзей. Толькі замест фэервэрку ў Ашмянах было фаер-шоў. Хіба што, розьняцца яшчэ плошча пляцовак, дзе адбываецца “дзейство”, колькасьць людзей, што туды прыйшлі, і велічыня “зорак”, якія на гэтых падмостках выступаюць. У Лідзе, напрыклад, сёлета на галоўнае сьвята краіны даваў канцэрт Аляксандр Саладуха з сынамі. Сьпявак меў намер прыехаць з такой жа праграмай на 16 ліпеня ў Горадню, але ў папярэднім пляне сьвяткаваньня ягонага выступу ня значыцца.

Ці варта асобна казаць пра паўсюдна разьвешаную афіцыйную сымболіку – незалежна якой велічыні горад? У нас на галоўнай плошчы – Савецкай – у чырвона-зялёныя палотнішчы “прыбіраюць” нават гаўбцы жылых шматкватэрных дамоў.

На заднім пляне – чырвона-зялёныя палотнішчы на гаўбцах

Перад палацам культуры тэкстыльшчыкаў ставяць сцэну і гукаўзмацняльную апаратуру. Зь нядаўняга часу па пэрымэтры плошчы абавязкова ёсьць агароджа і мэталяшукальнікі. Па-за мэталічным плотам разьмяшчаюць намёты з напоямі (натуральна, безалькагольнымі) і чыпсамі. Прыстасаваньням для запуску фэервэрку выбралі месца былой Фары Вітаўта.


Улетку замест школьнікаў і студэнтаў “па сьпісе” ўдзельнічаць у афіцыйнай частцы сьвята прыходзяць работнікі з прадпрыемстваў і дзяржаўных арганізацый. Як мае быць, моладзь падцягнецца бліжэй да вечара...

Такую карцінку можна пабачыць амаль на кожным гарадзкім мерапрыемстве

Плошча Леніна таксама ўся ў афіцыйнай сымболіцы. Аднак гэта не замінае мясцовым хлопцам ганяць там на скейтах і роліках

Фота Хрысьціны Марчук, Юліі Каляды


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG