Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Хрысьціна Марчук. Яна нарадзілася 1 жніўня 1986 году ў Грузіі, цяпер жыве ў Горадні. Каардынатарка “Школы маладога журналіста” (ГА “Цэнтар “Трэці Сэктар”). У 2006 годзе дэбютавала на старонках моладзевай он-лайн газеты www.t-styl.info. Публікуецца ў шэрагу рэгіянальных і агульнакраёвых СМІ.
– Калі захочаце паглядзець на беларускі горад стогадовай даўніны, прыходзьце ў гарадзенскі Новы Сьвет. Менавіта тут гарадзкі ляндшафт захаваўся ў першасным выглядзе. Пра гэта ў адзін голас кажуць ледзь ня ўсе мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы.
Новы Сьвет – адна са старонак сумна вядомай гарадзенскай “рэканструкцыі” (апошняя ўжо стала (анты-)культурным артэфактам!). У параўнаньні з гісторыямі пра Савецкую плошчу, Стары мост тут ёсьць важны нюанс. У Новым Сьвеце жывуць людзі. Больш як 100 год паміж вуліцамі Горкага і Ажэшкі месьціцца прыватны сэктар.
Ня так даўно разам з калегай рабілі апытаньне жыхароў Новага Сьвету. Мы высьвятлялі, што гараджане ведаюць пра гістарычную каштоўнасьць сваіх дамоў і ці хацелі б выкарыстоўваць гэта з уласнай выгодай. Вынікі нас прыемна зьдзівілі. Паводле гісторый, якія пачулі ад мясцовых старажылаў, можна напісаць не адзін добры сцэнар для дэтэктыву ці мэлядрамы.
Гатовых заняцца дробным бізнэсам аказалася ня так ужо і мала. Хтосьці казаў пра невялічкую кавярню на ўзор тых, што ў вялікай колькасьці ёсьць у Польшчы, хтосьці – пра паб у сутарэньнях свайго дому. Былі ахвотнікі адкрыць майстэрню. Адзін спадар натхнёна распавядаў пра мясцовы музэйчык. Заканчэньне гэтых расповядаў было прыкладна аднолькавае: “Нас ужо які год абяцаюць выселіць і зьнесьці. Жывем, як на бочцы з порахам. Калі так сапраўды будзе, няма ніякага сэнсу грошы ўкладаць”.
Ці трэба дадаткова камэнтаваць такі адказ?.. У нас стагодзьдзямі вынішчалася культура прыватнай уласнасьці. Навошта рэстаўраваць стары дом і адкрываць у ім кавярню, калі гэта могуць адабраць?
Лад жыцьця ў Новым Сьвеце падобны на вясковы. Многія жыхары трымаюць агародчыкі, у некаторых ёсьць сад і вялізныя кветнікі. Адзін гаспадар з гонарам нам заявіў: “Дзе яшчэ вы можаце ў цэнтры гораду на двары шашлыкі пасмажыць?” Суседзі добра ведаюць адзін аднаго. Сьвяты адзначаюць вялікімі кампаніямі.
Паводле “Генэральнага пляну разьвіцьця Гродна” (падпісаны Саветам Міністраў і прэзыдэнтам РБ) большая частка забудовы Новага Сьвету мусіць быць зьнесеная з-за свайго тэхнічнага стану. Рэалізацыя гэтага ”пляну” чакае інвэстара. Мясцовая палітычная і эканамічная эліта пакуль не бярэцца за такую клопатную справу.
Фота Хрысьціны Марчук, Юліі Катаржынскай, Аляксея Шоты, Ланы Руднік

Такіх мілых таблічак засталося шмат, хоць сваёй функцыі яны больш не выконваюць. Глядзяцца калярытна!