“Памежнік мяне спыніў і сказаў, што мяне занесьлі ў сьпіс невыязных. Прычыну паведамяць пазьней. Нібыта я невыязны па лініі Міністэрства ўнутраных спраў. Канкрэтнай прычыны я ня ведаю. 1—2 ліпеня я выяжджаў на тэрыторыю Літвы, і ніякіх праблемаў не было. Ніхто мне цяпер не патлумачыў, чаму я раптам апынуўся ў сьпісе невыязных. Я сёньня мусіў быць у ЗША, у Чыкага. Мне з каменным тварам сказалі, што я не палячу”.
Сяргей Салаш меўся браць удзел у праграме “Community Connection” у штаце Мічыган. Ляцець ён меркаваў праз Франкфурт у Чыкага. Усю астатнюю групу зь дзесяцёх чалавек у ЗША прапусьцілі.