У гонар 500-гадовага юбілею Жана Кальвіна – аднаго з найвядомых хрысьціянскіх багасловаў і рэфарматараў царквы Эвангелічная Рэфармацкая царква ў Беларусі 10 ліпеня правяла шэраг урачыстасьцяў і адкрыла спэцыяльную інтэрнэт-старонку, а таксама правяла навуковую канфэрэнцыю, урачыстасьці і наладзіла шэраг экскурсій па гістарычных мясьцінах Эвангелічнай Рэфармацыі ў Беларусі. Госьць нашага эфіру – прасьвітар Эвангелічнай Рэфармацкай царквы ў Беларусі, музыка Аляксей Фралоў.
Соўсь: Аляксей, найперш, раскажыце, як зьвязаная дзейнасьць Жана Кальвіна зь Беларусьсю і чаму Эвангелічная Рэфармацкая царква прыцягвае ўвагу да ягонай асобы і да гэтай даты?
Фралоў: Перш за ўсё трэба сказаць, што 500-гадовы юбілей Жана Кальвіна сьвяткуецца ва ўсім сьвеце, бо па ўсім сьвеце існуюць парафіі ці кангрэгацыі Эвангелічнай Рэфармацкай царквы. І зразумела, што 500-гадовы юбілей аднаго з найвялікшых багасловаў у гісторыі сапраўды сьвяткуецца шырока, а ня толькі ў Францыі і Швэйцарыі, дзе прайшла большая частка яго жыцьця і дзейнасьці. Ролю Кальвіна для сусьветная цывілізацыі (не пабаюся гэтага слова) цяжка пераацаніць. Бо Эўропа, у значнай меры дзякуючы Кальвіну, зь сярэднявечнай цывілізацыі стала новай – наступіў новы час, сярэднявечнай грамадзтва стала рэнэсансавым, новым. Сучаснаю цывілізацыя, па-сутнасьці, стала такой дзякуючы Кальвіну. Гэта таксама датычыць і Беларусі. У XVI стагодзьдзі, калі наш народ быў яшчэ ў вялікай ступені паганскім, менавіта эвангелічная Рэфармацыя стала тым промнем, які ўбачылі і магнатэрыя, і шляхта, і гараджане. А нават і некаторае сялянства. Але найперш, асьвечаныя слаі, бо яны ўмелі чытаць. Дык вось друкаванае слова Божае сталася той крыніцай праўды пра Бога, пра чалавека і пра шлях чалавека да Бога, які і стаў сутнасьцю рэфармацыі. Кальвін не ствараў новай царквы. Ён, па-сутнасьці, проста заклікаў хрысьціян зьвярнуцца да пачатку хрысьціянства, да раньнехрысьціянскіх, апостальскіх часоў, да самой біблійнай навукі. І ў гэтым яго роля.
Бачучы стан тагачаснай царквы і грамадзтва, Марцін Лютэр як бы сказаў: "Так жыць нельга", а Жан Кальвін ужо сфармуляваў як трэба жыць. У сваёй манумэнтальнай працы "Настаўленьне ў хрысьціянскай веры" ён сыстэматызуе хрысьціянскае багаслоўе і адказвае на фундамэнтальныя пытаньні тагачаснага чалавека і грамадзства, актуальныя і да сёньня. Кальвін, яго думкі і дзейнасьць паўплывалі ня толькі на рэфармацыю Царквы, але і ўсяго грамадзтва: разьвіцьцё навукі, эканомікі, палітычнага ладу, зьмены сьветапогляду.
Соўсь: Раскажыце, калі ласка, пра беларускую Эвангелічную Рэфармацкую царкву, ці яна афіцыйна зарэгістраваная? Ці шмат прыхільнікаў у яе?
Фралоў: Сучасная Беларуская Эвангелічная Рэфармацкая царква зарэгістравана, парафіяў у нас няшмат і вернікаў у гэтых парафіях таксама няшмат, але трэба браць пад увагу, што гэтая царква была цалкам зьнішчана ў савецкі пэрыяд. Толькі калі Беларусь набыла незалежнасьць, пачала адраджацца і наша царква. Цяперашні стан царквы цяжка параўнаць з залатым векам – XVI стагодзьдзем, калі ў Беларусі было ад 200 да 300 эвангелічна-рэфарамцкіх парафій. Яны былі ва ўсіх буйных гарадах і малых мястэчках Беларусі.
Соўсь: Вы зьяўляецеся прасьвітарам Эвангелічнай Рэфармацкай царквы. Чаму вы прайшлі да гэтай царквы?
Фралоў: Я калісьці ў юначым узросьце абышоў усе асноўныя хрысьціянскія цэрквы ў Беларусі – і Праваслаўную, і Каталіцкую, і Уніяцкую – ну і сярод пратэстанцкіх я спыніўся на гэтай, бо я ўбачыў менавіта ў эвангелічнай традыцыі найбольш адпаведную слову Божаму і раньнехрысьціянскай царкве Літургію і багаслоўе. Гэта быў сьвядомы выбар на падставе параўнаньня. У мяне шмат сяброў зь іншых канфэсій, але я ўпэўнены, што менавіта гэтая канфэсія найбольш біблійная, таму я і спыніўся на ёй.
Соўсь: Менская Эвангелічная Рэфармацкая царква зьвярнулася да старшыні Мінгарвыканкаму з шэрагам прапановаў. Гэта і перайменаваньне вуліцаў, і адкрыцьцё спэцыяльнай экспазыцыі ў музэі, і шмат чаго іншага. Ці спадзеяцеся на станоўчае рашэньне, бо нагадаю, што каталікі неаднаразова зьвярталіся да менскіх уладаў з просьбай аб перайменаваньні вуліцы Бэрсана ў вуліцу Вайніловіча ля касьцёлу Сымона і Алена, але ў іх гэта не атрымалася.
Фралоў: Мне здаецца, што з вуліцай Вайніловіча атрымалася проста недарэчнасьць. Калі б яны паспрабавалі зноў, дык можа б другая спроба аказалася пасьпяховай. Ясна, цяжка было зьбіраць подпісы, але я аптыміст, нешта мяняецца ў нашай краіне... А што датычыцца нашых прапановай, дык таксама – гістарычна вуліца Інтэрнацыянальная была Вялікай Зборавай. Ад назвы Вялікага рэфармацкага Збору. Па-руску “собор”, па-беларуску – “збор”, гэта тое самае. Гэта адпаведнік грэцкага эквіваленту ў перакладзе "царква" – царква, гэта той жа збор вернікаў, якія зьбіраюцца для пакланеньня Богу, для слуханьня Слова Божага і супольнай малітвы. Таму, безумоўна, было б справядлівым, каб тая вуліца на ўчастку ад Гарадзкога валу да Плошчы Свабоды вярнула сабе гістарычную назву – Вялікая Зборавая. Мы таксама прапаноўвалі ўшанаваць вялікіх рэфарматараў нашай радзімы – напрыклад, Мікалая Радзівіла Чорнага, чалавека, які перапісваўся з Жанам Кальвінам, захаваліся каля 10 лістоў з гэтай перапіскі. Яны думалі і разважалі над Словам Божым, і думалі над добрай будучыняй сваёй краіны. І менавіта рэфарматы – а яны пераважна тады былі ўсе рэфарматы – нашы магнаты, шляхта і гараджане ў XVI стагодзьдзі, яны і стварылі той Залаты век, пра які кажуць гісторыкі ў Беларусі.
Соўсь: Аляксей, найперш, раскажыце, як зьвязаная дзейнасьць Жана Кальвіна зь Беларусьсю і чаму Эвангелічная Рэфармацкая царква прыцягвае ўвагу да ягонай асобы і да гэтай даты?
У XVI стагодзьдзі, калі наш народ быў яшчэ ў вялікай ступені паганскім, менавіта эвангелічная Рэфармацыя стала тым промнем, які ўбачылі і магнатэрыя, і шляхта, і гараджане
Бачучы стан тагачаснай царквы і грамадзтва, Марцін Лютэр як бы сказаў: "Так жыць нельга", а Жан Кальвін ужо сфармуляваў як трэба жыць. У сваёй манумэнтальнай працы "Настаўленьне ў хрысьціянскай веры" ён сыстэматызуе хрысьціянскае багаслоўе і адказвае на фундамэнтальныя пытаньні тагачаснага чалавека і грамадзства, актуальныя і да сёньня. Кальвін, яго думкі і дзейнасьць паўплывалі ня толькі на рэфармацыю Царквы, але і ўсяго грамадзтва: разьвіцьцё навукі, эканомікі, палітычнага ладу, зьмены сьветапогляду.
Соўсь: Раскажыце, калі ласка, пра беларускую Эвангелічную Рэфармацкую царкву, ці яна афіцыйна зарэгістраваная? Ці шмат прыхільнікаў у яе?
Фралоў: Сучасная Беларуская Эвангелічная Рэфармацкая царква зарэгістравана, парафіяў у нас няшмат і вернікаў у гэтых парафіях таксама няшмат, але трэба браць пад увагу, што гэтая царква была цалкам зьнішчана ў савецкі пэрыяд. Толькі калі Беларусь набыла незалежнасьць, пачала адраджацца і наша царква. Цяперашні стан царквы цяжка параўнаць з залатым векам – XVI стагодзьдзем, калі ў Беларусі было ад 200 да 300 эвангелічна-рэфарамцкіх парафій. Яны былі ва ўсіх буйных гарадах і малых мястэчках Беларусі.
Соўсь: Вы зьяўляецеся прасьвітарам Эвангелічнай Рэфармацкай царквы. Чаму вы прайшлі да гэтай царквы?
Фралоў: Я калісьці ў юначым узросьце абышоў усе асноўныя хрысьціянскія цэрквы ў Беларусі – і Праваслаўную, і Каталіцкую, і Уніяцкую – ну і сярод пратэстанцкіх я спыніўся на гэтай, бо я ўбачыў менавіта ў эвангелічнай традыцыі найбольш адпаведную слову Божаму і раньнехрысьціянскай царкве Літургію і багаслоўе. Гэта быў сьвядомы выбар на падставе параўнаньня. У мяне шмат сяброў зь іншых канфэсій, але я ўпэўнены, што менавіта гэтая канфэсія найбольш біблійная, таму я і спыніўся на ёй.
Соўсь: Менская Эвангелічная Рэфармацкая царква зьвярнулася да старшыні Мінгарвыканкаму з шэрагам прапановаў. Гэта і перайменаваньне вуліцаў, і адкрыцьцё спэцыяльнай экспазыцыі ў музэі, і шмат чаго іншага. Ці спадзеяцеся на станоўчае рашэньне, бо нагадаю, што каталікі неаднаразова зьвярталіся да менскіх уладаў з просьбай аб перайменаваньні вуліцы Бэрсана ў вуліцу Вайніловіча ля касьцёлу Сымона і Алена, але ў іх гэта не атрымалася.
І менавіта рэфарматы – а яны тады былі ўсе рэфарматы – нашы магнаты, шляхта і гараджане ў XVI стагодзьдзі, яны і стварылі той Залаты век, пра які кажуць гісторыкі ў Беларусі