У Беларусі гэтая арганізацыя вылучыла прыярытэтнымі наступныя кірункі: супрацьдзеяньне гандлю людзьмі, абсталяваньне дзяржаўнай мяжы, разьвіцьцё транспамежнага супрацоўніцтва і ўдасканаленьне нарматыўна-прававой базы ў галіне міграцыі. Гэта найперш і вызначыла суразмоўцаў спадара Сўінга — кіраўніцтва міністэрстваў унутраных і замежных спраў Беларусі.
Уільям Лэнсі Сўінг сёньня заявіў: мэта яго паездкі ў Менск — пашырэньне супрацоўніцтва зь Беларусьсю, у прыватнасьці — у рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”. Гэта, найперш, сумесныя праекты ў сфэры барацьбы з сучасным гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй. Такія праекты ажыцьцяўляюцца пад эгідай міжнароднага цэнтру, які ўжо два гады працуе ў Менску.
Беларускія ўлады зрабілі барацьбу зь нелегальнай міграцыяй важным козырам у перамовах з Захадам. Палітоляг Алесь Лагвінец тлумачыць гэта наступным чынам:
“А гэта такая нэўтральная тэма, якая ў прынцыпе закранае Беларусь і дзе Беларусь можа выглядаць са станоўчага боку. Менавіта таму беларускія ўлады ўздымаюць гэтыя пытаньні і сустракаюцца на высокім узроўні. І таксама гэта дазваляе ў нейкай ступені легітымізаваць тыя беларускія органы, якія займаюцца праблемамі міграцыі зь міжнароднымі структурамі. Напрыклад, міністэрства ўнутраных спраў, якое таксама займаецца і палітычным перасьледам. Тое ж самае можна сказаць і пра Палату прадстаўнікоў, дэпутаты якой у дачыненьнях з АБСЭ і Радай Эўропы акцэнтуюць увагу на гэтай праблеме. І паказваюць яе як станоўчы прыклад ва ўзаемадзеяньнях Беларусі зь міжнароднымі арганізацыямі”..
Аляксандар Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў, што менавіта Беларусь стала для Эўразьвязу заслонай ад пранікненьня туды непажаданых мігрантаў. І пагражаў ліквідаваць гэты кантроль. Юрыст Валянцін Стэфановіч называе такія выказваньні эмацыйнымі:
“Памежныя службы нясуць сваю службу. Гэта значыць, што яны кантралююць перамяшчэньне беларускіх і іншаземных грамадзянаў, а таксама асобаў без грамадзянства за межы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ёсьць вызначаны парадак, ёсьць заканадаўчая база. Адпаведна пры наяўнасьці неабходных дакумэнтаў чалавек можа пераехаць гэтую мяжу. Калі такіх дакумэнтаў няма, то ня можа. Таму мне здаецца, што, як бывае ў прэзыдэнта, гэта выглядае эмацыйна і не заўсёды адпавядае таму, што насамрэч ёсьць”.
Валянцін Стэфановіч лічыць: шмат нелегальных мігрантаў па-ранейшаму будуць праточвацца празь Беларусь на Захад таму, што не існуе кантролю на мяжы Беларусі і Расеі:
“Мяжа з Расеяй фактычна ніяк не кантралюецца. Той паток нелегалаў, якія транзытам празь Беларусь хочуць патрапіць у Эўразьвяз, ён жа да нас не на парашутах спускаецца. Гэтыя людзі прыбываюць з усходняй мяжы, дзе належнага кантролю, як на заходніх межах Рэспублікі Беларусь, няма”.
Міжнародная арганізацыя ў справах міграцыі заснаваная ў 1951 годзе. Гэта міжурадавы форум для абмеркаваньня і пошуку рашэньняў у пытаньнях, зьвязаных зь міграцыяй і гандлем людзьмі. У гэтую арганізацыю цяпер уваходзяць 125 краін, яшчэ 18 маюць у ёй статус назіральніка.
На сустрэчы міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова са спадаром Сўінгам прагучала такая лічба: дапамогу ў Беларусі за апошнія 6 гадоў атрымалі каля трох тысяч асобаў, якіх хацелі зрабіць “жывым таварам”. Беларускія чыноўнікі адзначалі таксама, што ў Беларусь цягнуцца і працоўныя мігранты.
З гэтай нагоды міністар Куляшоў сказаў:
“Гэта праблема адаптацыі гэтай часткі асобаў да сучасных умоваў жыцьця. То бок тут ужо размова ідзе пра рэінтэграцыю. Каб гэтыя людзі змаглі хутчэй і актыўней уліцца ў паўнавартаснае жыцьцё”.