«АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ» — летні праект сайту «Свабоды», аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.
На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе _extraneus_.
Сьціхлі жарсьці вакол чароўнага трусіка, закляты сябар з усходу бясслаўна капітуляваў у малочнай вайне, адгрукатаў парад Незалежнасьці, дый сьвіны грып як не хваляваў нашага чалавека, так і не хвалюе — трэба разумець, па прынцыпе зараза да заразы ня ліпне. Так што народ (і інтэрнэт-аўдыторыя ў тым ліку) паціху вяртаецца да штодзённых клопатаў.
І ўсё вастрэй на фоне крызісу ўздымаецца кватэрнае пытаньне, якое многіх з нас, як вядома, сапсавала. Інфляцыі, дэвальвацыі, крэдыты, аблігацыі, трэнды і квадратныя мэтры, будаўнікі і банкіры, рыэлтары і інвэстары, падаражэньні і патаньненьні — суцэльны тлум для тых, хто вырашыў абрасьці нарэшце ўласным жытлом. Хаос, у якім нараджаюцца свае Героі.
Вось і цяперашняя неразьбярыха на рынку нерухомасьці спарадзіла зьяву, якая мае шанец стаць новым мэдыявірусам. І імя ёй — Тачкін.
Тачкін — гэта экспэрт. Экспэрт па нерухомасьці. Экспэрт не таму, што ягоныя прагнозы маюць уласьцівасьць спраўджвацца (з часу студзеньскай прамовы Тачкіна ў духу «хутчэй купляйце кватэры, бо вось-вось падаражэе» рынак сталічнай нерухомасьці абрынуўся ледзь не ўдвая), а таму, што думкамі Тачкіна пра пэрспэктывы разьвіцьця гэтага рынку завалена ўсё сеціва. І кожны новы крэатыў выклікае неверагодны ажыятаж у публікі.
Не пасьпелі сьціхнуць жарсьці вакол артыкулу-клявузы Тачкіна «Каму патрэбныя жыльлёвыя аўкцыёны?», як экспэрт на пацеху публіцы разрадзіўся новым опусам «Рынак нерухомасьці пачаў стабілізавацца».
Камэнтары чытачоў даюць уяўленьне пра вартасьць экспэртных ацэнак:
«Вой, зноўку Вадзік :)))»
«Проста прыкол! Нават камэнтаваць ня хочацца! Таварыш рыэлтар, прачытайце, што Пракаповіч надоечы сказаў пра стан нашай эканомікі (вельмі сумна), падлічыце на колькі месяцаў хопіць ЗВР, паглядзіце, як мы рассварыліся з Расеяй (збыт прадукцыі і крэдыты!), і тады вы зразумееце, дзе будуць заробкі і даходы, а адпаведна і плацежаздольнасьць большасьці народа, а адпаведна і попыт!»
«Народ, не нэрвуйцеся. Тачкін проста рыэлтар, які сядзіць на зарплаце. Успрымайце яго як рэкляму».
«Тачкін жжэ як заўжды!
Артыкул рэклямны, яны марна спрабуюць прадаць кватэры ў Сеньніцы, прычым па $850 за м²!
Рынак будзе падаць яшчэ 2-3 гады. Мінімум у Менску — $300-400. Гэта калі ня будзе зусім катастрофы».
«Тачкін чытае форум на онлайнэры і посьціць вытрымкі зь яго:)»
Папутна высьветлілася, што Тачкін — не лякальны інтэрнэт-мім: яго добра ведаюць і любяць гэтаксама на форумах tut.by:
«Які забаўны пэрсанаж гэты Тачкін.
То Мапід замінае, то форумы — цікава, хто альбо што наступным разам замінацьме такому „зажігательному“ танцору?»
«Ды ніякі ён не забаўны. Звычайны „развадзіла“ непалоханых ідыётаў. А іх яшчэ вельмі і вельмі шмат».
«Мяркуючы па ягонай актыўнасьці — ня так ужо і шмат. Кепска карасікі ловяцца».
«Ну чаму ж?
Піярыцца ён забаўна і глумліва... І дасягае пэўных мэтаў, бо аніводны іншы опус пра нерухомасьць не выклікае такога бурнага абмеркаваньня на форумах, як набор літараў ад Тачкіна».
І гэта праўда. Там, дзе з сваёй аналітыкай зьяўляецца Тачкін — усё ажывае.
Даўно прыціхлі астатнія экспэрты-«павышалы», баючыся выставіць сябе круглымі дурнямі. І толькі Тачкін не баіцца нічога.
Тачкін — тая сіла, якая прыносіць кансалідацыю і салідарнасьць туды, дзе, здавалася б, іх ніколі ня ведалі — у беларускі народ.
Здавалася б, навошта столькі ўвагі гэтаму чалавеку, хай сабе і сымпатычнаму, абаяльнаму, напэўна пасьпяховаму, пры гальштуку?
Проста Тачкін — гэта ўжо ня проста чалавек. Тачкін — гэта брэнд. Гэта — квінтэсэнцыя маладога й дзікаватага беларускага капіталізму, які, хоць і навучыўся павязваць гальштук, але дагэтуль разглядае бізнэс як працэс «разводу лохаў», застаючыся па сутнасьці барыгам-ліхвяром, які жыве па прынцыпе «не падманеш — не прадасі».
Час бы ўжо і пасталець. А нам — ня весьціся, як ужо на сваю бяду «павяліся» многія беларусы, якія, паверыўшы мантрам тачкіных пра чарговае падаражаньне, улезьлі перад самай дэвальвацыяй у крэдыты, у тым ліку і валютныя, дзеля запаветнага даху над галавой па $2000 за мэтар.
wusataja-nata сёньня злуецца зь іншае прычыны:
«А раззлавалі мяне жанчыны зь дзецьмі, якія прыходзяць у камэрцыйную фірму працаваць за камэрцыйнае бабло. А як заходзіць гаворка пра тое, каму ў начную зьмену ці ў выходныя працаваць, дык усчынаецца лямант, нібыта яны працуюць у дзяржаўнай установе: а ў мяне сям’я, а ў мяне дзіця... Хочаш гадаваць дзіця — ідзі на дзяржаўную працу на 300 рублёў і атрымлівай там усе сацыяльныя гарантыі. А ў камэрцыйнай фірме ўсе ў роўных умовах».
Колісь падобны запіс у _katusha_ літаральна ўзарваў беларускую блогасфэру, стаўшы арэнай сутыкненьня прыхільнікаў працоўных і абаронцаў інтарэсаў наймальніка.
Зразумець можна ўсіх, толькі крыху дзіўнае гэта відовішча, калі работнік («эксплюатуемы») наўмысна ці не, але апынаецца ў адной гандоле з камэрсантам («эксплюататарам»). Гэта як баляст лічыў бы сябе спадарожнікам паветраплавальніка.
Блогер b0rmann піша наўздагон гісторыі выданьня календара з аголенымі літаратарамі:
«Календары розныя робяць... голыя фатаграфуюцца. А вось каб такую вось вокладку на гэны каляндар зрабіць, да яшчэ каб на кожным ягоныя кніжкі стаялі — тут бы і Глёбус ня меў да чаго прычапіцца. Але цягнік ужо ад’ехаў. У наступны раз гадоў праз 50».
А malishevsky зрабіў цікавае параўнаньне дэмакратычнасьці выбараў прэзідэнта ў Беларусі і Ісламскай Рэспубліцы Іран. Апора «Восі Зла» перамагла зь лікам 6:3.
***
А скончыць сёньняшні агляд хацелася б на прыгожай і небанальнай ноце... Знаёмцеся — блогерка aneja:

WHO IS MR. TACHKIN?

УСЕ РОЎНЫЯ

ПАЛІЧКА ДЛЯ КАЛЕНДАРОЎ
Блогер b0rmann піша наўздагон гісторыі выданьня календара з аголенымі літаратарамі:
«Календары розныя робяць... голыя фатаграфуюцца. А вось каб такую вось вокладку на гэны каляндар зрабіць, да яшчэ каб на кожным ягоныя кніжкі стаялі — тут бы і Глёбус ня меў да чаго прычапіцца. Але цягнік ужо ад’ехаў. У наступны раз гадоў праз 50».
БЕЛАРУСЬ-ІРАН: 3:6