***
1983
Таямніца Язэпа Барэйкі. – Пра Язэпа Барэйку – Віктара Сянкевіча – успамінаюць Вінцук Вячорка, Вітаўт Кіпель, Ян Запруднік.
У 1983 годзе ў беларускай рэдакцыі Радыё Свабода адбылася важная кадравая перамена – закончыў працу і выйшаў на пэнсію дырэктар рэдакцыі Масей Сяднёў. За ўсю гісторыю беларускай рэдакцыі ён заставаўся на кіраўнічай пасадзе найдаўжэй – 15 гадоў. Дарэчы, з усіх кіраўнікоў беларускай рэдакцыі, Масей Сяднёў – адзіны, хто паходзіць з Усходняй Беларусі, з Касьцюковіцкага раёну. Да вайны быў арыштаваны, правёў 4 гады на Калыме. У 1940 годзе прывезены ў Менск на перагляд справы. На пачатку вайны апынуўся на волі. Падчас акупацыі працаваў на бацькоўскай гаспадарцы, у 1943-44 у беластоцкай газэце ”Новая Дарога”. Па вайне жыў у Нямеччыне, Злучаных Штатах, аўтар 8 кніг паэзіі і прозы. Ад 1968-га – дырэктар беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Магчыма, тагачасная падзеленасьць на ”заходнікаў” і ”ўсходнікаў”, памножаная на прыналежнасьць да розных палітычных плыняў беларускай паваеннай эміграцыі, была прычынай пэўных супрацьстаяньняў унутры рэдакцыі, асабліва што датычыць мовы і тону перадачаў. Аднак за гады ягонага кіраваньня – у канцы 70-х – рэальна абмяркоўвалася пытаньне аб закрыцьці беларускай рэдакцыі, бо ў Беларусі, маўляў, могуць слухаць і па-расейску. Тое, што існаваньне рэдакцыі ўдалося адстаяць, можна таксама запісаць на рахунак дырэктара.
...Я апынуўся зноў на беразе другім,
што стаўся мне радзімаю адзінай.
Я прысягнуў яму жыцьцём маім
І песьняю маёю лебядзінай.
Паэта Масея Сяднёва ў верасьні 1983-га зьмяніў на пасадзе эканаміст Юры Сянькоўскі.
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***