***
1981
На радыё – зьмена пакаленьняў. – Успаміны слухача: Валянцін Тарас.– Архіў: Сьпявае Барбара Вержбаловіч. – Менскае радыё: Адам Русак пра гісторыю стварэньня песьні “Бывайце здаровы”.
1981 год пачаўся для радыё трывожна. Увечары 21 лютага ў мюнхенскім будынку Радыё Свабода – Радыё Свабодная Эўропа пачуўся моцны выбух. На працы ў той час былі толькі дзяжурныя і супрацоўнікі, якія рыхтавалі навіны. Некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў даляраў. З часам выканаўцы тэракту былі затрыманыя, галоўны зь іх – Ільіч Рамірэс Санчэс зь мянушкай Шакал – сядзіць яшчэ й дагэтуль. Аднак хто замовіў гэты выбух – дагэтуль застаецца невядомым, сьляды вядуць у Румынію, Вугоршчыну, Усходнюю Нямеччыну.
У беларускай рэдакцыі адбываліся паступовыя перамены, адыходзілі старыя супрацоўнікі – у канцы 1980-га памёр Станіслаў Станкевіч, з-за непаразуменьня з кіраўніцтвам часова прыпыніў супрацоўніцтва з Радыё Свабода Віктар Сянкевіч (Язэп Барэйка). Разам з тым на пачатку 80-х гадоў на радыё пачалі зьяўляцца эмігранты зь Беларусі новае – гэбрайскае - хвалі. Радыё пачало набываць новы твар – трошкі паменшала колішняга нацыянальна-вызвольнага запалу, трошкі пабольшала кампэтэнцыі ў асьвятленьні ўнутраных беларускіх падзеяў...
Спампаваць

СЛУХАЦЬ:
Спампаваць
***