Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1980


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1980

Новы выбух Халоднай вайны. – Прыход на радыё эмігрантаў новай хвалі: Успаміны Адама Акуліча.– Архіў: Тэатр у падсавецкай Беларусі. – Менскае радыё: Мікола Аўрамчык.

1980 год. У сувязі з савецкай інтэрвэнцыяй у Афганістан ад пачатку году значна пашырыўся аб’ём інфармацыйнага вяшчаньня на мовах народаў савецкай Сярэдняй Азіі. Іншымі важнымі тэмамі году была байкатаваная больш чым 60-цю краінамі сьвету Маскоўская алімпіяда і чарговы моцны ўдар па лягеры сацыялізму – рабочыя пратэсты ў Польшчы, узьнікненьне прафсаюзу Салідарнасьць. Апошнія падзеі прывялі да новага выбуху Халоднай вайны – Савецкі Саюз пасьля доўгага перапынку зноў распачаў глушэньне праграмаў Голасу Амэрыкі, Бі-Бі-Сі і Нямецкай Хвалі. У мясцовасьцях, блізкіх да глушылак, некаторыя дыяпазоны кароткіх хваляў вечарамі ператвараліся ў суцэльныя мёртвыя зоны...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG