Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1977


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1977

Слухачы заходніх “галасоў” у структурах улады. – Госьць перадачы – колішні партработнік Іосіф Навумчык.– Архіў: Беларускія студэнты. – Менскае радыё: Анатоль Багатыроў пра Ўладзімера Тэраўскага.

1977 год - год шасьцідзесяці годзьдзя Вялікага Кастрычніка, дзецішча якога – гэтак званы сацыялістычны лягер на чале з СССР – набліжалася да фатальнага крызысу. Унутры лягеру множыліся дысыдэнты, зь імі вялася актыўная барацьба. Па-за лягерам сярод колішніх братніх камуністычных партыяў завялася новая зараза, называная зусім забытым ужо сёньня словам – эўракамунізм, савецкім ідэолягам даводзілася змагацца і на гэтым фронце. І ўсё гэта знаходзіла найшырэйшае асьвятленьне ў перадачах Радыё Свабода.

У беларускай рэдакцыі радыё галоўнай навіной можна лічыць хіба што першае зьяўленьне сярод пазаштатных пакуль што супрацоўнікаў нью-ёркскага бюро Славіка Антановіча. Гадоў праз пятнаццаць ён будзе працаваць у Мюнхэне, а пазьней у Празе як Максім Лукашэвіч. Гаворка ідзе пра майго цяперашняга калегу Данчыка – Багдана Андрусішына. З Данчыкам 1977 году мы яшчэ ў сёньняшняй перадачы будзем сустракацца.

Тым часам, пачынаючы падарожжа ў 1977-мы, я працытую – для адчуваньня подыху часу – радкі з артыкулу ”Брахуны і падбрэхічы” паэта Максіма Лужаніна, надрукаванага ў Зьвязда, 5 красавіка 1977 году:

”Каб сьмярдзючая страва маны і паклёпу выглядала больш-менш прывабна, яе падаюць пад пікантным соўсам і не шкадуюць гарніру. Асабліва стараюцца ўткнуць свае тры грошы радыёстанцыі ”Свабода” і ”Свабодная Еўропа”. Свабодных думак і праўдзівых вестак у іх перадачах столькі ж сама, як цёплага адзеньня на абсьвістанай акіянскімі вятрамі вядомай статуі”...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG