Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1970


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1970

Зваротная сувязь з чытачамі. – Вітаўт Кіпель пра крыніцы інфармацыі аб слухачах “Свабоды”.– Архіў: Рэлігійная перадача. Біскуп Часлаў Сіповіч. – Менскае радыё: У гасьцях у песьні - фальклёр.

1970 год. У Савецкім Саюзе і падсавецкай Беларусі працягваецца палітычнае пахаладаньне, якое прыйшло на зьмену хрушчоўскай адлізе. Ужо адбыліся ідэалягічныя наезды ўладаў на студэнтаў БДУ, наперадзе яшчэ былі пагромы ў акадэмічным асяродку. Адзначаўся чарговы вялікі савецкі юбілей - 100-годзьдзе з дня нараджэньня Леніна, гэта тэма запаўняла ўсю інфармацыйную прастору. Вольнага паветра не хапала. На парадак павялічылася вытворчасьць транзыстарных радыёпрыймачоў – зграбны ВЭФ рыскага радыёзаводу ўвайшоў бадай што ў кожны дом. Людзі штораз болей пачалі слухаць заходнія радыёгаласы.

Радыё Свабода надалей ня мела магчымасьці пазнаёміцца са сваімі слухачамі – хто яны, колькі іх, як удаецца слухаць перадачы, што падабаецца а што не – пра ўсё гэта ўдавалася даведвацца вельмі выпадкова і фрагмэнтарна...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG