Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1961


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1961

Слуханьне заходніх радыёстанцый у Савецкім Саюзе. – Міхась Чарняўскі – адзін з нашых найстарэйшых слухачоў – пра тэхналёгію і небясьпеку слуханьня “варожых галасоў”. – Архіў: Язэп Германовіч чытае ўрыўкі з кнігі “Кітай-Сібір-Масква”. Творчасьць Янкі Юхнаўца. – Менскае радыё: Міхась Лынькоў.

1961 год быў годам вялікіх мараў і надзеяў. Чалавек паляцеў у космас. Савецкім людзям на ХХІІ зьезьдзе КПСС было паабяцанае спаўненьне запаветнай мары чалавецтва – пабудова сьветлай будучыні камунізму на працягу дваццаці гадоў. Так пачаліся 60-я – адно з самых яскравых дзесяцігодзьдзяў мінулага стагодзьдзя. У Савецкім Саюзе шырылася хрушчоўская адліга, грамадзтва паступова разьнявольвалася. Рос дабрабыт, разьвівалася электронная прамысловасьць, радыёпрыймач стаўся неадлучным элемэнтам новага побыту. У закрытым грамадзтве савецкага тыпу радыё было брамай да свабоды, лучвом з бясконцасьцю эфіру. Слуханьне заходніх радыёстанцыяў пачало станавіцца звычкай...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG