Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пачуў Абама пажаданьні беларусаў?


У студзені гэтага году, перад інаўгурацыяй Барака Абамы як 44-тага прэзыдэнта ЗША, мы запыталі шэраг вядомых асобаў беларускага публічнага жыцьця, што ім хацелася б, каб Абама зрабіў для Беларусі. Ці споўніліся некаторыя з тых пажаданьняў пасьля паўгоду прэзыдэнцтва Барака Абамы? Мяркуйце самі. Сёньня мы коратка прыгадваем некаторыя адказы.

Валянцін Акудовіч: "Я спадзяюся на тое, што гэтая адміністрацыя Злучаных Штатаў будзе рабіць усё, каб не разьядноўваць Беларусь, а злучаць яе ў адно цэлае”.

Станіслаў Шушкевіч: "Беларусь зацікаўленая ў добрых стасунках з ЗША. Яна сама сапсавала гэтыя стасункі. І трэба гэта аднавіць. Можа, з прыходам новай адміністрацыі будзе падстава, каб Беларусь зьмяніла сваю пазыцыю. Тут не ЗША павінны мяняць пазыцыю, а Беларусь, беларуская ўлада”.

Павел Севярынец: "Мы чакаем ад Абамы ўвагі ў пытаньні свабоды сумленьня ў Беларусі, у пытаньні супрацьдзеяньня рэпрэсіям і ў пытаньні захаваньня беларускай незалежнасьці”.

Мікалай Статкевіч: "Галоўнае пажаданьне – каб Абама зрабіў Амэрыку прывабнай і прыцягальнай у сьвеце. Каб ён зноў вярнуў сымпатыі да сваёй краіны, каб яна не ўспрымалася як нешта небясьпечнае, непрадказальнае. Гэта будзе самая лепшая дапамога і беларускай дэмакратыі”.

Андрэй Саньнікаў:
"Я хацеў бы найперш, каб Беларусь не заставалася па-за межамі ўвагі ЗША як найбуйнейшай дэмакратычнай краіны. Каб менавіта дэмакратыя, а не псэўда-дэмакратыя падтрымлівалася ў Беларусі."

Мечыслаў Грыб:
"Было б добра, каб Барак Абама здолеў калі-небудзь прыехаць у Беларусь, паўтарыць візыт прэзыдэнта Біла Клінтана, які адбыўся 15 гадоў таму. Жадаю, каб у Беларусі стварыліся такія абставіны, каб мы маглі прыняць тут прэзыдэнта ЗША“.

Леанід Злотнікаў: "Каб больш прадстаўнікоў Беларусі, яе палітычнай і эканамічнай эліты, змаглі пабываць у ЗША і на свае вочы пабачаць, як трэба жыць. Як калісьці зьезьдзіў у Аёву Хрушчоў, які прыехаў з ЗША зь вялікімі вачамі й казаў, што адгэтуль будзем саджаць толькі кукурузу. Было б добра, калі б большая колькасьць беларусаў убачыла, што такое лібэральная эканоміка".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG