Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1958


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1958

Успаміны Яна Запрудніка: Што ўяўляла сабою Радыё Вызваленьне ў Нью-Ёрку? – Архіў: Музыка, мова, літаратура, гісторыя. – Менскае радыё: Мікіта Хрушчоў у Менску.


1958 год зазначыўся пэўным прытупленьнем ідэалягічнага супрацьстаяньня двух сусьветаў, падзеленых Жалезнай заслонай. Пачатак палітычнай адлігі, эканамічныя і навуковыя посьпехі Савецкага Саюзу выклікалі пэўныя зьмены ў дачыненьнях паміж Захадам і Ўсходам – адбілася гэта і на патрабаваньнях да праграмаў Радыё Вызваленьне, якія памалу пераставалі быць непрыхаванымі антыбальшавіцкімі філіпікамі, пачынаючы набываць больш гнуткія формы.

У 1958 годзе адбылася чарговая зьмена часу вяшчаньня – беларускія праграмы гучалі цяпер трыма двухгадзіннымі блёкамі – апоўдні, а 9-й вечара і а 1-й гадзіне ночы. Выпрабоўваліся розныя дыяпазоны і частоты з мэтай хоць неяк абыйсьці савецкія глушылкі. Савецкая контарпрапаганда ў друку ўскосна сьведчыла, что часам гэта магло ўдавацца....

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG