Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАРЭ заклікае Беларусь наблізіцца да эўрапейскіх каштоўнасьцяў


Л. М. дэ Пуч
Л. М. дэ Пуч
Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Луіс Марыя дэ Пуч выказаў глыбокую занепакоенасьць яшчэ адным сьмяротным прысудам, вынесеным у Беларусі.

“Сьмяротнае пакараньне – гэта грубае парушэньне правоў чалавека. Яно ня служыць правасудзьдзю, а адмаўляе яго. Яно ня можа быць апраўданае ніякім злачынствам. Таму Асамблея 23 чэрвеня папрасіла сваё Бюро не аднаўляць прыпыненьне для парлямэнту Беларусі статусу адмыслова запрошанага, пакуль беларускія ўлады не ўвядуць мараторый на выкананьне сьмяротных пакараньняў”, - заявіў дэ Пуч у прэс-рэлізе на сайце ПАРЭ.

Паводле кіраўніка ПАРЭ, новы сьмяротны прысуд, вынесены ў Беларусі 29 чэрвеня, сьведчыць пра неадкладную патрэбу як найхутчэй увесьці такі мараторый. Ён заклікаў беларускія ўлады не выконваць вынесенае пакараньне і прадпрыняць захады, неабходныя для ўвядзеньня мараторыю, і такім чынам прадэманстраваць гатовасьць наблізіцца да каштоўнасьцяў і стандартаў Рады Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG