На час сьвяткаваньняў цэнтар гораду й масавыя месцы адпачынку ахоўваюцца шматлікімі міліцыянтамі й міліцыянткамі ў белых кашулях
У раёне стэлы «Менск — горад-герой» рух транспарту перакрыты.
Перад тым, як трапіць на сьвята, ахвотным трэба было выстаяць даўгую чаргу да мэталашукальнікаў.
За праходам вайсковай тэхнікі можна было назіраць з-за агароджы.
Уздоўж маршруту дадаткова пільнавалі бясьпеку салдаты.
Над галавой праляталі верталёты зь сьвяточнымі сьцягамі…
…і дэманстравалі майстэрства пілятажу самалёты.
Пакуль тэхніка стаяла, салдаты пасьпявалі патэлефанаваць,
…а дзятва пасьпявала пагуляцца ў вайну і прымерыць сапраўдны танкісцкі шлем.
А нехта проста адпачываў ля вады пад гарачым сонейкам, не зважаючы на ўрачысты тлум.