Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін нагадаў Беларусі пра льготы


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Расея мае намер захоўваць ільготны рэжым паставак энэргарэсурсаў у Беларусь. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар РФ Уладзімір Пуцін 28 чэрвеня на сустрэчы зь лідэрамі фракцыяў Дзярждумы ў Нова-Агарове, паведамляе РІА “Новости”.

"У найбліжэйшы час мы маем намер падтрымку беларускай эканомікі захаваць, маючы на ўвазе тэндэнцыю выхаду на сусьветны ўзровень цэн на энэрганосьбіты", — сказаў Пуцін.

Раней "Газпром" накіраваў у Менск ліст з патрабаваньнем пагасіць абавязак Беларусі за газ у памеры 244 млн. даляраў ЗША.

Паводле Аляксея Мілера, расейскі бок чакае “канструктыўнага адказу”. Інакш, згодна з кантрактам, “Газпром” можа зьвярнуцца ў суд альбо скараціць аб’ёмы паставак. Спадар Мілер абверг інфармацыю, якую распаўсюджвае беларускае кіраўніцтва, пра нібыта вусную дамоўленасьць аб “нейкай сярэднегадавой цане за газ у 150 даляраў за тысячу кубамэтраў”. Ён адзначыў, што на вышэйшым узроўні гэтае пытаньне абмяркоўвалася, але “не знайшло адлюстраваньня ў дакумэнтах да кантракту”. Таму дзейнічае ранейшы кантракт.

Беларускі бок, у сваю чаргу, сьцьвярджае, што выконвае ўсё дасягнутыя з Расеяй дамоўленасьці.

Выступаючы 26 чэрвеня перад парлямэнтам, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка нагадаў, што ў сакавіку 2009 года на сустрэчы ў Завідаве прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітрый Мядзьведзеў дамовіліся аб сярэднегадавой цане на расейскі газ для Беларусі — 150 даляраў за тысячу кубамэтраў.

"Мы пунктуальна выконваем дамоўленасьці і выплачваем па 150 даляраў за тысячу кубамэтраў, з другога паўгодзьдзя паступова пачынаем пагашаць раней утвораную запазычанасьць", — заявіў Сямашка.

Дынаміка цэнаў на расейскі газ 2005-2009

20052006200720082009
Беларусь$47$47$100$120$150
Украіна$50$95$130$180$230
Расея (унутраная цана)$45$45$45$50$65
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG