Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Коммерсант": Грошы ЭЗ за беларускія прадпрыемствы


Эўракамісія абяцае фінансавую дапамогу Беларусі, але пры ўмове, што беларускія ўлады прададуць эўрапейскім інвэстарам ключавыя прамысловыя аб’екты. Пра гэта сёньня піша расейская газэта “Коммерсант”.

Паводле расейскага выданьня, гэтую ўмову агучыла падчас учорашняга візыту ў Менск эўракамісар па зьнешняй палітыцы Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Газэта піша, што такія ж умовы, і ўжо даўно, прапаноўвала Аляксандру Лукашэнку і Масква.

Сярод аб’ектаў, якія найперш цікавяць Захад, Мазырскі і Наваполацкі нафтавыя заводы, а таксама Беларускалій”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG