Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр сустрэлася зь беларускай апазыцыяй


Перад пачаткам перамоваў з афіцыйнымі беларускімі ўладамі эўракамісар ў справе зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр сустрэлася зь лідэрамі беларускай апазыцыі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый.

Спачатку спадарыня Фэрэра-Вальднэр гутарыла зь лідэрамі апазыцыі – А. Лябедзькам, А. Казуліным, С. Калякіным, В. Карніенкам, С Шушкевічам і В. Вячоркам.

Паводле ўдзельніка сустрэчы А. Лябедзькі, прадстаўніца Эўразьвязу заявіла як пра галоўную задачу інтэграцыю Беларусі ў Эўропу.

“Яна дакладна ведае сытуацыю ў Беларусі, пералічыла па пунктах, што пазытыўнае было зроблена, але лічыць, што гэта недастаткова, каб цалкам скасоўваць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Яна абяцала спрыяць таму, каб апазыцыя была ўключаная ў перамоўны працэс наконт зьменаў у выбарчае заканадаўства. Яна прызнала, што ў Беларусі застаюцца палітвязьні і што гэтае пытаньне не закрытае”,-- распавёў А. Лябедзька.


Апазыцыя прапанавала Эўразьвязу выкарыстоўваць наступную стратэгію ў дачыненьні да афіцыйнага Менску: крэдыты ў абмен на палітычны дыялёг унутры краіны і пашырэньне гандлю ў абмен на свабодныя выбары. Апрача іншага лідэры апазыцыі выказаліся за стварэньне рабочых груп з прадстаўнікоў улады і апазыцыі для супрацы ў рамках Усходняга партнэрства і заснаваньне інстытуту ўпаўнаважанага ЭЗ па Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG