Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч: Я пайду да канца. Не зьвярну


Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец
Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец

Кангрэс эўрапейскага выбару, які прайшоў у суботу ў Менску, вылучыў лідэра БСДП “Народная грамада” Міколу Статкевіча прэтэндэнтам у кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі.

СЛУХАЦЬ:





У кангрэсе бралі ўдзел асноўныя дэлегацыі – ад Народнай грамады (лідэр Мікола Статкевіч), аргкамітэту руху салідарнасьці «Разам» (лідэр Вячаслаў Сіўчык) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Свабода» (лідэр Сяргей Скрабец). Таксама да кангрэсу далучыліся ўдзельнікі сходу Партыі БНФ. Нагадаем, што намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч ўваходзіў у склад аргкамітэту кангрэсу.



Удзельнікі кангрэсу прынялі Стратэгію дзеяньняў эўрапейскіх сіл Беларусі, дэклярацыю эўрапейскага выбару, а таксама рэзалюцыі. Абрана Рада эўрапейскага выбару. Зь ініцыятывы Вячаслава Сіўчыка, удзельнікі кангрэсу выказаліся за вызваленьне палітвязьняў.



Таксама кангрэс вылучыў кандыдатам на кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча. Сяргей Скрабец зьняў сваю кандыдатуру на карысьць спадара Статкевіча. А Вячаслаў Сіўчык заявіў, што сябры аргкамітэту руху «Разам», вырашылі нікога не вылучаць на кандыдата.

Мікола Статкевіч заявіў, што гатовы да змаганьня:

“Я ўдзячны дэлегацыям, якія вылучылі і падтрымалі мяне. Я не зьбіраюся ўхіляцца ад гэтай адказнасьці. Я гатовы змагацца. Я кажу не толькі за сябе. За мной 17 пакаленьняў маёй сям'і, якая 600 год служыла Беларусі. Я даю слова гонару ад імя сябе і сваіх продкаў. Я пайду да канца. Я не зьвярну. Беларусь будзе вольнай. Жыве Беларусь!”

Таксама спадар Статкевіч патлумачыў стратэгію эўрапейскага выбару.

«Ужо відавочна, што шлях, якім вёў краіну Аляксандар Лукашэнка, завёў нас у нікуды, у тупік. Беларускае грамадзтва бачыць банкруцтва сёньняшняга рэжыму і хоча зьменаў. Перамены не могуць наступіць па ініцыятыве самой улады. Па ініцыятыве ўгаворшчыкаў з Захаду і Ўсходу. Глыбока памыляюцца тыя палітыкі, якія кажуць, што Захад там паўплывае, грошай паабяцаюць, Лукашэнку некуды звозяць і краіна пойдзе да дэмакратыі. Лукашэнка ніколі не пагодзіцца рэфармавацца, гэта значыць аддаваць уладу. Задача пераменаў ляжыць на дэмакратычных сілах».

Мікола Статкевіч і Сяргей Скрабец


Паводле Міколы Статкевіча, найбольш прыдатны сцэнар зьмены сытуацыі ў краіне – гэта прэзыдэнцкія выбары.

“Прэзыдэнцкія выбары робяцца выключна важнымі. Тым больш што грамадзтва ўжо сасьпела. І тут выключна важнымі робяцца патрабаваньні да кандыдатаў. Бо мы неаднаразова сутыкаліся з той сытуацыяй, калі мы рабілі доўгія, зацяглыя працэдуры выбараў кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, а потым ужо падводзілі пад іх стратэгію. І што атрымоўвалася?2001 год. Людзі выйшлі на плошчу, кандыдат зьнік. 2006 год. 30 тысяч чалавек, нягледзячы на пагрозы расстрэлам, пажыцьцёвым зьняволеньнем, прыйшлі і сталі на Кастрычніцкую плошчу. Потым пар увесь спусьцілі ў сьвісток. Мы прапануем пайсьці іншым шляхам. Наша асноўнае патрабаваньне да кандыдатаў, акрамя эўрапейскай плятформы і абіраемасьці, гэта здольнасьць абараніць сваю перамогу ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў, нягледзячы на небясьпеку асабіста для сябе. Лукашэнка ставіць на ўладу сваё жыцьцё. Калі не будзе аналягічнай стаўкі з гэтага боку, мы ў чарговы раз прайграем».



Кангрэс эўрапейскага выбару праходзіў у менскім палацы культуры трактарнага заводу ўсьлед за сходам Партыі БНФ. Нагадаем, што ўлады не далі памяшканьня для правядзеньня кангрэсу. Арганізатары замаўлялі палац культуры аўтазаводу.Таму ў знак салідарнасьці сябры Партыі БНФ правялі свой сход у больш сьціслы тэрмін і прапанавалі залю для ўдзельнікаў кангрэсу.



Дэлегатаў кангрэсу абурыла прысутнасьць на сцэне дзяржаўнага сьцягу Беларусі. Адзін з арганізатараў кангрэсу Віктар Івашкевіч патлумачыў, што адміністрацыя палацу культуры катэгарычна забараніла здымаць гэты сьцяг, пагражаючы пазбавіць залі. Спадар Івашкевіч пракамэнтаваў сытуацыю: “Каб гэты сьцяг не вісеў, трэба мяняць рэжым”.

Дэлегаты ад сацыял-дэмакратычнай партыі "Свабода" Сяргея Скрабца, якім не спадабалася, што іх здымаюць Некаторыя зь іх былі ў нецьвярозым стане
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG