Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей абяцае адмену расстрэлаў


Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта абяцаў прыпыненьне сьмяротных прысудаў у Беларусі ў выпадку максымальнага збліжэньня з Радай Эўропы.


“Калі Беларусь прыме рашэньне аб уступленьні ў Раду Эўропы, то пытаньне аб увядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне будзе неабходна вырашаць”,-- цытуе кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімера Макея агенцтва БелаПАН.

"Пытаньне аб сьмяротнай кары не трэба разглядаць як нешта застылае назаўсёды, — сказаў Макей. — Я сустракаўся са спэцдакладчыкам ПАРЭ па Беларусі спадаром Рыгоні, і мы на гэтую тэму доўга размаўлялі. У нас ужо паменшылася колькасьць артыкулаў у Крымінальным кодэксе, за якія давалі сьмяротную кару, і на практыцы такое пакараньне сталі прымяняць радзей. Тым больш што гэта трэба разглядаць у кантэксьце ўступленьня Беларусі ў Раду Эўропы. Пакуль мы гаворым толькі аб вяртаньні статусу спэцыяльнага запрошанага. Але калі будзе дакладнае рашэньне аб уступленьні ў Раду Эўропы, то нам давядзецца пайсьці на гэты крок -- увесьці мараторый на сьмяротную кару".

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG