Зрыў перамоваў у Маскве азначае, што беларуска-расейская “малочная вайна” працягваецца. Чаго хоча дамагчыся Масква? Ці стаў балючым для Расеі байкот Беларусьсю саміту АДКБ? Якія пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту?
Удзельнікі: намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД Уладзімер Жарыхін з Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
Валер Карбалевіч: “Другі тыдзень працягваецца беларуска-расейская „малочная вайна“, якая ўжо перарасла ў інфармацыйную і нават палітычную. Ініцыятарам канфлікту стала Масква. Калі спачатку шмат хто з абывацеляў яшчэ думаў, што праблема сапраўды ў якасьці беларускага малака, то цяпер, калі патрабаваньні расейскіх чыноўнікаў сталі супярэчлівымі і блытанымі, нават насельніцтву стала зразумела, што праблема ў чымсьці іншым. Чаго хоча Расея? Толькі прыватызацыі беларускіх малочных заводаў расейскім капіталам ці чагосьці яшчэ?”
Уладзімер Жарыхін: “Думаю, Расея хоча менавіта таго, чаго яна патрабуе. Каб беларускія малочныя і мясныя тавары адпавядалі таму стандарту, які прыняты ў РФ. Прычым расейскія ўлады патрабуюць гэтага ня толькі ад Беларусі, а ад усіх імпартэраў. Напрыклад, літоўскія пастаўшчыкі даўно перайшлі на гэтыя стандарты, і ніякага шуму няма. Беларусь чамусьці цягам колькіх месяцаў не перайшла на гэты стандарт.Мусіць, лічылі, што калі мы ў „саюзнай дзяржаве“, то для нас гэты закон не пісаны. А гэта няправільна”.
Андрэй Фёдараў: “Не магу пагадзіцца з сп. Жарыхіным. Нагадаю, што яшчэ да пачатку “малочнай вайны” на гэтую тэму выказваўся Пуцін. Ён прыводзіў іншую аргумэнтацыю, чым Анішчанка. Пуцін казаў, што беларуская прадукцыя на расейскім рынку значна таньнейшая, чым у вытворцаў Расеі, бо ў Беларусі існуюць вялікія дзяржаўныя датацыі ў гэтай сфэры.
А прэтэнзіі сп. Анішчанкі, як вядома, заўсёды спадарожнічаюць палітычным патрабаваньням Расеі да сумежных дзяржаваў.Таму і ў дачыненьні да Беларусі палітычная падаплёка відавочная“.
Жарыхін: “Я ня стаўлю пад сумнеў цудоўную якасьць беларускіх малочных прадуктаў. Справа ў дакумэнтацыі, а ня ў якасьці”.
Карбалевіч: “Афіцыйны Менск зрабіў крок у адказ, байкатаваў саміт АДКБ. Лукашэнка заўсёды быў самым актыўным прыхільнікам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Нядаўна ён прымаў генсека АДКБ Бардзюжу і шмат разважаў пра разьвіцьцё гэтай арганізацыі, казаў, што калі Беларусь зойме пасаду старшыні, то ў нас ёсьць шмат ініцыятываў па ўмацаваньні АДКБ. Ці стаў гэты скандал балючым для Масквы?”
Жарыхін: “Калі год таму краіны дамаўляліся пра стварэньне сіл хуткага рэагаваньня АДКБ, у Расеі абмяркоўвалася праблема: беларускае заканадаўства забараняе беларускім вайскоўцам удзельнічаць у фармаваньнях за межамі Беларусі, за выключэньнем удзелу ў міратворчых сілах ААН.
Я лічу, што рэальнай прычынай няўдзелу Лукашэнкі ў саміце АДКБ стала нежаданьне падпісваць пагадненьне аб стварэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня. А “малочная вайна” стала падставай для гэтага.
Я б не сказаў, што байкот Беларусьсю саміту — гэта балючы ўдар. Хутчэй гэта значная непрыемнасьць для Масквы. Заява пра стварэньне Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня ўрэшце была падпісаная, нягледзячы на пратэст Менску. Калі б беларуская дэлегацыя прысутнічала на саміце і прагаласавала супраць, тады б рашэньне не было прынята. У Лукашэнкі заяваў пра тое, што ён найлепшы саюзьнік, шмат, а дзеяньняў не хапае“.
Фёдараў: “Беларусь і раней заяўляла, што беларускія вайскоўцы ня будуць удзельнічаць у фармаваньнях за межамі Беларусі. Я не лічу, што з Захаду для Беларусі і Расеі існуе нейкая пагроза. Але Расея такую пагрозу бачыць. Таму дэмарш саюзьніка — гэта непрыемна для Масквы”.
Карбалевіч: “Пра тое, што байкот Менскам саміту АДКБ стаў значнай непрыемнасьцю, сьведчыць заява ананімнага чыноўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі ў газэце „Коммерсант’“, які сказаў, што, напэўна, Лукашэнку надакучыла быць прэзыдэнтам Беларусі. Гэта ўдар ніжэй пояса, гэта замах на самае сьвятое. Такіх выпадаў Масква раней не дапускала. Што гэта азначае? Бакі перайшлі нейкую новую мяжу, за якой пачынаецца вайна бяз правілаў?”
Жарыхін: “Міжнародны аддзел газэты „Коммерсант’“ часта грэшыць неправеранай і, як звычайна выяўляецца, ілжывай інфармацыяй са спасылкай на неназваныя крыніцы ў Крамлі. Таму я прапанаваў бы не зьвяртаць увагі на гэтую інфармацыю”.
Фёдараў: “Сёньня ў перадавіцы газэты “Советская Белоруссія” (мы ведаем, хто іх піша) было адзначана,што беларускі бок выдатна ведае, што гэта за неназваная крыніца ў Крамлі. Гэты чалавек быў зашыфраваны літарай П. Магчыма, меўся на ўвазе сп. Прыходзька, памочнік прэзыдэнта РФ.
Можна меркаваць, што гэта папярэджаньне Менску, каб ён паводзіў сябе больш спакойна. Але я ня бачу магчымасьцяў у Масквы паўплываць на абраньне беларускага прэзыдэнта“.
Карбалевіч: “Што далей, якія пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту? Учорашнія перамовы сарваныя, заявы Анішчанкі вельмі жорсткія. З гэтых заяваў незразумела, чаго насамрэч хоча Расея. На які кампраміс могуць пагадзіцца бакі?”
Жарыхін: “Падаецца, ня варта перабольшваць значнасьць гэтых спрэчак. Але хацеў бы зьвярнуць увагу, што нават у хвалёным Эўразьвязе прыкладна 90% канфліктаў зьвязаныя зь сельскагаспадарчай прадукцыяй. Гэта заўсёды далікатны момант у адносінах нават паміж самымі блізкімі краінамі. А ў дачыненьнях Беларусі і Расеі гэта першы раз, калі канфлікт здарыўся па гэтай праблеме ў такім вялікім маштабе. Думаю, што не апошні.
Што тычыцца агульных пэрспэктываў, то цяпер мы знаходзімся на разьвілцы. Або трэба нарэшце дабудавацьсаюзную дзяржаву — тады канфліктаў стане менш. Бо гэтую малочную спрэчку павінны вырашаць не прэм’еры і не прэзыдэнты дзьвюх дзяржаваў. Дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы прадугледжвае стварэньне наднацыянальнага органу — Вышэйшага эканамічнага суду. Менавіта ён і павінен вырашаць падобныя спрэчкі.
Або пакінуць гэтую ідэю будаўніцтва саюзнай дзяржавы і будаваць дачыненьні як дзьве сувэрэнныя дзяржавы. Няхай яны будуць цесныя і прыязныя. Як, напрыклад, ЗША і Канада. Бо кіраўнікі і Беларусі, і Расеі ня хочуць дзяліцца паўнамоцтвамі, перадаваць іх нейкім наднацыянальным органам. Такі прамежкавы стан і выклікае канфлікты”.
Фёдараў: “Думаю, гэтым разам да „разводу“ справа ня дойдзе, нейкі кампраміс будзе знойдзены. Абодва бакі ня могуць адмовіцца ад гэтай ідэі з розных прычын. Іншая справа, што гэтых крыўдаў набіраецца ўсё больш. І іх колькасьць калі-небудзь пяройдзе ў якасьць”.
Жарыхін: “Падаецца, што абодвум бакам пакуль выгодны такі прамежкавы стан. Той жа Лукашэнка зацікаўлены, каб двухбаковыя праблемы вырашаліся не на аснове заканадаўства, двухбаковых дамоваў, а з дапамогаю вусных дамоўленасьцяў, дасягнутых недзе ў падмаскоўным лесе падчас прыватнай размовы. Такая сытуацыя пачынае супярэчыць інтарэсам і той, і другой дзяржавы”.
Удзельнікі: намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД Уладзімер Жарыхін з Масквы і палітоляг Андрэй Фёдараў зь Менску.
Якія прычыны “малочнай вайны”?
Валер Карбалевіч: “Другі тыдзень працягваецца беларуска-расейская „малочная вайна“, якая ўжо перарасла ў інфармацыйную і нават палітычную. Ініцыятарам канфлікту стала Масква. Калі спачатку шмат хто з абывацеляў яшчэ думаў, што праблема сапраўды ў якасьці беларускага малака, то цяпер, калі патрабаваньні расейскіх чыноўнікаў сталі супярэчлівымі і блытанымі, нават насельніцтву стала зразумела, што праблема ў чымсьці іншым. Чаго хоча Расея? Толькі прыватызацыі беларускіх малочных заводаў расейскім капіталам ці чагосьці яшчэ?”
Уладзімер Жарыхін: “Думаю, Расея хоча менавіта таго, чаго яна патрабуе. Каб беларускія малочныя і мясныя тавары адпавядалі таму стандарту, які прыняты ў РФ. Прычым расейскія ўлады патрабуюць гэтага ня толькі ад Беларусі, а ад усіх імпартэраў. Напрыклад, літоўскія пастаўшчыкі даўно перайшлі на гэтыя стандарты, і ніякага шуму няма. Беларусь чамусьці цягам колькіх месяцаў не перайшла на гэты стандарт.
Мусіць, лічылі, што калі мы ў „саюзнай дзяржаве“, то для нас гэты закон не пісаны.
Андрэй Фёдараў: “Не магу пагадзіцца з сп. Жарыхіным. Нагадаю, што яшчэ да пачатку “малочнай вайны” на гэтую тэму выказваўся Пуцін. Ён прыводзіў іншую аргумэнтацыю, чым Анішчанка. Пуцін казаў, што беларуская прадукцыя на расейскім рынку значна таньнейшая, чым у вытворцаў Расеі, бо ў Беларусі існуюць вялікія дзяржаўныя датацыі ў гэтай сфэры.
А прэтэнзіі сп. Анішчанкі, як вядома, заўсёды спадарожнічаюць палітычным патрабаваньням Расеі да сумежных дзяржаваў.Таму і ў дачыненьні да Беларусі палітычная падаплёка відавочная“.
Жарыхін: “Я ня стаўлю пад сумнеў цудоўную якасьць беларускіх малочных прадуктаў. Справа ў дакумэнтацыі, а ня ў якасьці”.
Байкот саміту АДКБ
Карбалевіч: “Афіцыйны Менск зрабіў крок у адказ, байкатаваў саміт АДКБ. Лукашэнка заўсёды быў самым актыўным прыхільнікам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Нядаўна ён прымаў генсека АДКБ Бардзюжу і шмат разважаў пра разьвіцьцё гэтай арганізацыі, казаў, што калі Беларусь зойме пасаду старшыні, то ў нас ёсьць шмат ініцыятываў па ўмацаваньні АДКБ. Ці стаў гэты скандал балючым для Масквы?”
Жарыхін: “Калі год таму краіны дамаўляліся пра стварэньне сіл хуткага рэагаваньня АДКБ, у Расеі абмяркоўвалася праблема: беларускае заканадаўства забараняе беларускім вайскоўцам удзельнічаць у фармаваньнях за межамі Беларусі, за выключэньнем удзелу ў міратворчых сілах ААН.
Я лічу, што
Рэальнай прычынай няўдзелу Лукашэнкі ў саміце АДКБ стала нежаданьне падпісваць пагадненьне аб стварэньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня.
Я б не сказаў, што байкот Беларусьсю саміту — гэта балючы ўдар. Хутчэй гэта значная непрыемнасьць для Масквы. Заява пра стварэньне Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня ўрэшце была падпісаная, нягледзячы на пратэст Менску. Калі б беларуская дэлегацыя прысутнічала на саміце і прагаласавала супраць, тады б рашэньне не было прынята. У Лукашэнкі заяваў пра тое, што ён найлепшы саюзьнік, шмат, а дзеяньняў не хапае“.
Фёдараў: “Беларусь і раней заяўляла, што беларускія вайскоўцы ня будуць удзельнічаць у фармаваньнях за межамі Беларусі. Я не лічу, што з Захаду для Беларусі і Расеі існуе нейкая пагроза. Але Расея такую пагрозу бачыць. Таму дэмарш саюзьніка — гэта непрыемна для Масквы”.
Інфармацыя газэты “Коммерсант’”
Карбалевіч: “Пра тое, што байкот Менскам саміту АДКБ стаў значнай непрыемнасьцю, сьведчыць заява ананімнага чыноўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі ў газэце „Коммерсант’“, які сказаў, што, напэўна, Лукашэнку надакучыла быць прэзыдэнтам Беларусі. Гэта ўдар ніжэй пояса, гэта замах на самае сьвятое. Такіх выпадаў Масква раней не дапускала. Што гэта азначае? Бакі перайшлі нейкую новую мяжу, за якой пачынаецца вайна бяз правілаў?”
Жарыхін: “Міжнародны аддзел газэты „Коммерсант’“ часта грэшыць неправеранай і, як звычайна выяўляецца, ілжывай інфармацыяй са спасылкай на неназваныя крыніцы ў Крамлі. Таму я прапанаваў бы не зьвяртаць увагі на гэтую інфармацыю”.
Фёдараў: “Сёньня ў перадавіцы газэты “Советская Белоруссія” (мы ведаем, хто іх піша) было адзначана,
Я ня бачу магчымасьцяў у Масквы паўплываць на абраньне беларускага прэзыдэнта.
Можна меркаваць, што гэта папярэджаньне Менску, каб ён паводзіў сябе больш спакойна. Але я ня бачу магчымасьцяў у Масквы паўплываць на абраньне беларускага прэзыдэнта“.
Якія пэрспэктывы?
Карбалевіч: “Што далей, якія пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту? Учорашнія перамовы сарваныя, заявы Анішчанкі вельмі жорсткія. З гэтых заяваў незразумела, чаго насамрэч хоча Расея. На які кампраміс могуць пагадзіцца бакі?”
Жарыхін: “Падаецца, ня варта перабольшваць значнасьць гэтых спрэчак. Але хацеў бы зьвярнуць увагу, што нават у хвалёным Эўразьвязе прыкладна 90% канфліктаў зьвязаныя зь сельскагаспадарчай прадукцыяй. Гэта заўсёды далікатны момант у адносінах нават паміж самымі блізкімі краінамі. А ў дачыненьнях Беларусі і Расеі гэта першы раз, калі канфлікт здарыўся па гэтай праблеме ў такім вялікім маштабе. Думаю, што не апошні.
Што тычыцца агульных пэрспэктываў, то цяпер мы знаходзімся на разьвілцы. Або трэба нарэшце дабудаваць
Крыўдаў набіраецца ўсё больш. І іх колькасьць калі-небудзь пяройдзе ў якасьць.