Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАКО НА ВУСНАХ. Тыдзень з блогерам Сzy


Czy
Czy

“АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” — летні праект сайту “Свабоды”, аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.


На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога журналу і іншых плятформаў шукае і камэнту Сzy


Малочны патрыятызм


Малако — гэта здароўе. Гэткая асацыяцыя цьвёрда замацавалася ў чалавечай сьвядомасьці і падтрымоўваецца малочнымі вытворцамі па ўсім сьвеце. Рэакцыя расейскага боку на Лукашэнкава “go west” набыла відавочна нездаровы характар і вылілася ў “малочныя войны” (па аналёгіі з ранейшымі “шпротнымі”, “віннымі” ды “мінэральнымі”). Тутэйшая публіка на блогах ды форумах, у сваю чаргу, аб’ядналася пад лёзунгамі “здаровага малочнага патрыятызму”.


Так, на ТУТбаі выказваньні Выканаўчага дырэктара Малочнага саюзу Расеі Ўладзімера Лабінава наконт якасьці беларускага малака (расейскі чыноўнік абвінаваціў беларускіх вытворцаў у зьніжэнні цаны на малочныя прадукты за кошт замены “малочнага тлушчу тлушчам немалочнага паходжаньня, галоўным чынам тлушчамі трапічных расьлінаў”) сустрэлі гнеўную рэакцыю ТУТэйшых камэнтатараў: “Гэта ўжо наўпрост эканамічная вайна. Цяпер будуць прыгадваць: давайце нам 50 млрд даляраў субсыдый за 15 год. А што вы думалі, з такой краінай, як Расея, толькі за бабкі “сябраваць” можна. Бабак няма — сяброўства няма. Цяпер як хочаце. Мы ў Эўропу разам за Прэзыдэнтам”.


ЖЖ-юзэр Палітэканом у пасьце “За тры гады да “малочнай вайны” для суполкі belarus_russia прыгадвае ранейшыя выказваньні гендырэктара Рагачоўскага малочна-кансэрвавага камбінату: “…на Першым расейскім канале быў праведзены параўнальны аналіз згушчанага малака 5 заводаў. Дасьледнікі прызналі сапраўднай толькі згушчонку нашага камбінату… Прадукцыя ўсіх астатніх — расейскіх — прадпрыемстваў паводле складу выявілася блізкай да …мыла!”


Кансалідацыя беларусаў пад малочнымі сьцягамі ўзмацнілася, калі пагадненьне на саміце АДКБ было падпісана нават без удзелу А. Лукашэнкі: “Ну, гэта апошняя кропля. Безь Беларусі прынялі пагадненьне. Заўтра чакаем на заяву пра выхад з АДКБ, далей — з Саюзнага, потым з СНД і прывітаньне братом з ЭС “, — заявіў фарумчанін з ТУТбаю.


Скандальнае выказваньне ананімнага расейскага чыноўніка ў газэце “Коммерсантъ” — “Камусьці, мабыць, надакучыла быць прэзыдэнтам…” — знайшло жывы водгук у расейскага палітыка і пісьменьніка Э.Лімонава, які цалкам падтрымаў беларускі бок. Пра гэта піша юзэр b0rmann у by_politics пад загалоўкам “нам пагражаюць”: “Цікава, хто гэты “ноль из администрации президента РФ”, аб якім піша нацыянал-бальшавік limonov_eduard, і ці сапраўды ён сабе дазволіў так няяжджаць на нашага ўсенародна абранага і ў ягонай асобе на нашую дзяржаву. Калі праўда — лічыў бы гэта цалкам легітымнай прычынай распачаць вайну на ўсходнім фронце”.


У камэнтарах да свайго посту юзэр працягвае: “Лукашэнка — гэта ня толькі сымбаль, але й гарант нашае сёньняшняе незалежнасьці, якая, у адрозьненьне ад усіх папярэдніх, ёсьць незалежнасьцю сапраўднай і здольнай сабе бараніць”.


Удзельнік ТУТ-баеўскага форуму ў самай наведванай галінцы “Теперь все серьезно. Блокада” (каля 1370 пастоў) трапна заўважыў: “Якая прыемная кансалідацыя ТУТ. Опы і застабілы больш не высьвятляюць стасункі, а разам думаюць пра заўтрашні дзень”.


Насамрэч гістарычная падзея! Бадай, упершыню тон пастоў і камэнтароў большасьці беларускіх блогераў супадае з тонам афіцыйных СМІ. Пра рэпартажы на дзяржтэлебачаньні трапна выказаўся valery_brest_by: Малако на вуснах тэледыктараў кіпела і пенілася. …Гэта ў сёньняшніх беларускіх тэленавінах. Такой махровай русафобіі даўно ня чуў, хіба што з вуснаў маладых бэнээфаўцаў пачатку 90-х”.


Аналітык feduta напісаў іранічны артыкул на малочную тэму. Ён лічыць, што з аднаго боку — “актуалізацыя малочнай тэматыкі ў грамадзкай сьвядомасьці дазволіць пазьбегнуць дыскусіі аб забароне на спажываньне піва ў грамадзкіх месцах!”, зь іншага — “…абарона малочных інтарэсаў краіны можа й павінна стаць сумеснай акцыяй улады і грамадзянскай супольнасьці”. Аўтар працягвае: “Кефірам павінны штодня паіць палітвязьняў на Акрэсьціна , калі яны тамака ізноў зьявяцца. Чыстае ж пастэрызаванае малако проста павінна стацца ўлюбёным напоем апазыцыйнай моладзі…”


Разам з Be2gether


Каго “малочная вайна” абмінула, дык гэта наведнікаў фэстывалю Be2gether, які адбываўся 12—14 чэрвеня ля беларуска-літоўскай мяжы. Шчасьлівыя людзі! Толькі-толькі вярнуўшыся сёньня дахаты, яны адразу пачалі дзяліцца сваімі ўражаннямі зь беларускай інтэрнэт-аўдыторыяй. Піша k_atamanchik: “Толькі павярнуўся з Be2gether! Хацеў напісаць ,як усё прайшло, але неяк падумаў, што так шмат пісаць прыйдзецца, што адразу стала шкада свайго часу)). Калі сказаць карацей, то ўсё было проста супэр! Мэга-мэга- супэр!!!!!” Замест апісаньня юзэр выставіў у сваім дзёньніку шматлікія фота і відэаматэрыялы з фэсту:


Dance2gether!



Be2gether!



“Несвабодны тэатар”


Пра моладзь, якая ня можа спазнаць смак такога кшталту фэстаў з аб’ектыўных прычын, зрабіла невялічкі рэпартаж ak_bara: “Тэмай я зацікавілася выпадкова: проста патрапіла на спэктакль, пастаўлены зьняволенымі віцебскай выхаваўчай калёніі. Да пачатку я была за кулісамі і бачыла, як потым зьмяніліся гэтыя кораткастрыжаныя падлеткі, як яны сабраліся і сталі граць — хай непрафэсійна і трохі нязграбна, але таленавіта. Яны жылі на сцэне. …Жыць іншым жыцьцём, пачувацца чалавекам, а не асуджаным нумар такі й такі — таму ў акторы ідуць і падлеткі, і дарослыя мужыкі… Ці зьменіць іх тэатар? Адказаць ня можа ніхто. Цалкам праўда адно: тэатар дапаможа ня страціць сябе”.


Пэрсанальная выстава Ксеніі Авімавай “Акторы міжволі” мае адбыцца ў Музэі гісторыі кіно з 18 чэрвеня да 2 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG