Сёньня беларуская інтэлектуальная і палітычная грамада разьвіталася з палітолягам, былым дарадцам старшыні Вярхоўнага Савету XII скліканьня Станіслава Шушкевіча і былым дэканам франка-беларускага факультэту Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргеем Панькоўскім. Ён раптоўна памёр у ноч на 13 чэрвеня. Ад 25 красавіка яму ішоў 54-ы год
У памяці тых, каму пашчасьціла ведаць Сяргея Панькоўскага, ён застанецца ўвасабленьнем беларускага інтэлектуала і дасьведчанага адмыслоўца ў галіне палітычнай тэорыі, філязофіі і гісторыі палітычнай думкі. Гэтыя якасьці ён напоўніцу выявіў, калі ў 1992 годзе стаў дарадцам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі. Прыгадвае Станіслаў Шушкевіч:
“Гэта быў сапраўды памочнік і сапраўды дарадца. Фактычна яму аднаму можна было даць на водкуп, калі можна так сказаць, падрыхтоўку нейкіх спраў, якія былі зьвязаныя з кантактамі з дасьведчанымі палітыкамі Эўропы. Я памятаю, раптам да мяне зьвярнуўся Норман Майлер, а я — сорам сказаць, ну я ж не гуманітарый, а фізык — я ня ведаў, хто гэта такі. Я імгненна націскаю кнопку, запрашаю Сяргея Ігаравіча. І ён кажа: амэрыканскі пісьменьнік. Усю біяграфію яго распавёў мне і сказаў, што на расейскую мову перакладзены адзін твор: „Голыя і мёртвыя“. Я гэты твор за ноч прачытаў, дзякуючы яму, і ўжо сустракаўся з Норманам Майлерам як чалавек, які ведае яго творчасьць. Гэта было не адзін раз. Гэта быў дасьведчаны чалавек…”
У 1994-2001 гадах Сяргей Панькоўскі быў дэканам франка-беларускага факультэту Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Гаворыць ягоны калега па ЭГУ філёзаф Ігар Бабкоў:
“Ён быў чалавекам вельмі тонкім. Гэтая тонкасьць і далікатнасьць была адной з самых важных ягоных інтэлектуальных рысаў. Нават у дыскусіях ён ніколі не дазваляў сабе пераходзіць ня тое што на павышаныя тоны, а на нейкія рэчы, якія маглі б нават незнарок пакрыўдзіць ягонага суразмоўцу. Ён скончыў францускі факультэт, ён — францускі філёляг адпачатку, і потым ужо заняўся паліталёгіяй і філязофіяй. Вось гэтая француская тонкасьць — тое, што найперш застанецца ў маёй памяці пра Сяргея Панькоўскага”.
У спадара Панькоўскага засталося шмат вучняў. Адзін зь іх, Алесь Лагвінец, цяпер ужо сам выкладае паліталёгію ў ЭГУ і актыўна займаецца палітыкай. Пра свайго былога выкладчыка ён гаворыць як пра чалавека-стваральніка.
“Чалавек-стваральнік, стваральнік франка-беларускага факультэту, зь якога вельмі шмат выйшла студэнтаў — людзей, патрыётаў Беларусі. Ён таксама стваральнік іншых важных ініцыятываў і праграмаў, якія паўплывалі на далейшае разьвіцьцё грамадзкай прасторы ў Беларусі. І ён проста даваў самым розным людзям далейшую пуцёўку ў жыцьцё. Я ёсьць адным з тых людзей, хто ад яго ў тым ліку атрымаў гэтую пуцёўку”.
Пахавалі Сяргея Панькоўскага 15 чэрвеня ў Менску на Паўночных могілках.