У Менскім сьледчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які пратэстуе супроць крымінальнага перасьледу. Працягваецца і галадоўка пратэсту амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. Як пачуваюцца вязьні?
Эмануіла Зэльцэра сёньня наведаў адвакат Зьміцер Гарачка. Адвакат паведаміў пра стан здароўя свайго падабароннага:
“Пакуль яшчэ добра. Маю на ўвазе тое, што рэзкага пагаршэньня ягонага стану ў сувязі з хранічнымі хваробамі няма. А галадоўку ён працягвае”.
Таксама адвакат Гарачка паведаміў, што з-за галадоўкі Эмануіл Зэльцэр мусіў адмовіцца ад ужываньня некаторых лекаў, якія яму неабходныя ў сувязі з хранічнымі захворваньнямі:
“Стала немагчыма прымаць некаторыя лекі, бо іх нельга прымаць на галодны страўнік. Прыкладам, ён прымаў ібуклін, але мусіў адмовіцца”.
Эмануіл Зэльцэр пачаў галадоўку 9 чэрвеня, пратэстуючы супроць дзеяньняў, якія, як ён лічыць, блякуюць ужываньне адносна яго амністыі. Маецца на ўвазе тое, што ўжо больш як 3 тыдні зь Менскага гарадзкога суду не дасылаюць даведку, безь якой турэмная камісія фармальна ня мае права разглядаць пытаньне пра амністыю Зэльцэра. Адвакат Зьміцер Гарачка паскардзіўся на дзеяньні менскіх судзьдзяў у Вярхоўны суд і пракуратуру. “Адказу на скаргі пакуль няма”, — паведаміў Зьміцер Гарачка.
Урад ЗША заклікае беларускія ўлады вызваліць Эмануіла Зэльцэра на гуманітарных падставах. Паводле брата вязьня Марка Зэльцэра, які жыве ў Нью-Ёрку, паміж прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША і беларускіх уладаў працягваюцца перамовы адносна вызваленьня Зэльцэра. Марк Зэльцэр кажа, што ў кангрэсе ЗША падрыхтаваны законапраект аб узаемаадносінах з замежнымі краінамі. Марк Зэльцэр ускладае на гэты дакумэнт пэўныя надзеі:
“У кангрэсе ЗША камітэт міжнародных адносін уключыў пытаньне Эмануіла ў законапраект аб далейшых адносінах зь Беларусьсю. Звычайна, калі камітэт уключыў нешта, то кангрэс за гэта галасуе. Гэта тычыцца і фінансаў, крэдытаў, і ўсяго такога. Калі будзе закон, то гэтага нічога ня будзе. Паводле зьвестак, недзе праз пару тыдняў гэты закон будзе галасавацца. Мяркую, беларускія ўлады пра гэта ведаюць”.
61 дзень у Менскім сьледчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Зьвесткі пра тое, як пачуваецца Аўтуховіч, абмежаваныя: адвакат апошнім разам наведваў вязьня на мінулым тыдні, а ў прэсавай службе МУС кажуць, што ня маюць зьвестак пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча. Я дазваніўся ў ізалятар да дзяжурнага. Міліцыянт запэўніў, што Аўтуховіч жывы, а больш ніякай інфармацыі ня даў:
“Што, ці жывы ён? Ды не, усё нармальна. Няма ад яго лістоў? Усё нармальна. Можаце пад’ехаць да бюро даведкі, там спраўдзіць”.
Паводле адваката Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч за час галадоўкі страціў болей за 30 кіляграмаў. “Ён выглядае вельмі слабым і стомленым, але думае нармальна. Казаў, што будзе працягваць галадоўку”.
Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падпале дома міліцыянта ў 2005 годзе. Між тым за гэта злачынства ўжо адбыў пакараньне іншы чалавек, а сам пацярпелы ня мае прэтэнзіяў да Аўтуховіча. Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку падазраюць у садзейнічаньні Аўтуховічу. Справу вядуць гарадзенскія міліцыянты, якія адмаўляюцца ад кантактаў з журналістамі.
Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны заўчасна памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які нібыта справакаваў арышт Зэльцэра. Барыс Беразоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да гэтай справы.

* * *