Начальнік памежнага кантролю Дзяржаўнага камітэту памежных войск Беларусі Іван Бандарэнка заявіў пра гатоўнасьць у самыя кароткія тэрміны забясьпечыць кантроль на мяжы з Расеяй:
“Згодна з даручэньнем прэзыдэнта сёньня у Памежным камітэце разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага мытнага камітэту прайшла апэратыўная нарада ў справе забесьпячэньня парытэтных умоваў пры перасячэньні беларуска-расейскай мяжы. Беларускім памежнікам пастаўленая задача прапрацоўкі ўвядзеньня элемэнтаў памежнага і мытнага катролю на мяжы з Расеяй”,-- цытуе Бандарэнку Інтэрфакс.
Паводле ягоных словаў, раней Расея ў аднабаковым парадку арганізавала шэраг захадаў па памежным і мытным кантролі, увяла так званыя “пункты прыёму дакумэнтаў”, якія выконваюць функцыі мытнага кантролю, на мяжы дзейнічае і 5 пунктаў памежнай службы Расеі.