Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэрман папярэдзіў пра Іран


Авігдор Лібэрман
Авігдор Лібэрман

Кіраўнік МЗС Ізраілю абмяркоўваў з Лукашэнкам супрацоўніцтва Менску і Тэгерану.


“Для нас гэта адчувальныя тэма. Перш за ўсё — з маральнага пункту гледжаньня, — заявіў журналістам Авігдор Лібэрман. — Любыя спробы перапісаць гісторыю ІІ усясьветнай вайны непрымальныя. У тым ліку поўнае адмаўленьне Галакосту. А таксама пагрозы кіраўніка ўраду сьцерці Ізраіль зь зямлі”.

“На вялікі жаль, — зазначыў Лібэрман, — бальшыня краінаў Эўропы падтрымлівае дыпляматычныя стасункі з Іранам. Нават сустрэча прэзыдэнта Францыі і міністра замежных спраў Ірану для нас — рэч надзвычай непрыемная. Іран — гэта пагроза стабільнасьці ў рэгіёне”.

Міністар заявіў, што тэрарысты, якія дзейнічаюць на Блізкім Усходзе, падрыхтаваныя ў Іране, карыстаюцца іранскай зброяй і грашыма.

“Гэтую пазыцыю мы адстойваем на ўсіх узроўнях і спадзяемся, што тут мы будзем таксама ўспрынятыя”, — зазначыў ён.

Лібэрман запрасіў кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава наведаць Ізраіль восеньню.

На "Славянскі базар" 10 ліпеня прыедзе міністар культуры Ізраілю і дэлегацыя — 100 сьпевакоў і артыстаў.

Лібэрман таксама паведаміў, што Ізраіль пачынае інвэстыцыйны праект у беларускім Парку высокіх тэхналёгіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG