Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт зьнешняга гандлю – $2,6 мільярда


Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за студзень-красавік 2009 году вырасла амаль у 2 разы.


Такія апэратыўныя зьвесткі паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Сёлетнія зьвесткі параўноўваюцца са студзенем-красавіком 2008 году.

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала $2,88 млрд – паменшылася на 32,7%.

Станоўчае сальда замежнага гандлю з краінамі далёкага замежжа скарацілася з 31,3% – $74,5 млн.

Беларусь экспартавала тавараў на $5,59 млрд – на 48,6% меней.

Экспарт у Расею складае $1,87 млрд – на 47,6% меней.

Экспарт ў краіны далёкага замежжа склаў $3,09 млрд – зьменшыўся на 48,3%.

Агульны памер замежнага таваразвароту Беларусі зьнізіўся на 40,3%, склаў $13,8 млрд.

Таваразварот з Расеяй – паменшыўся 42% да $6,6 млрд.

З краінамі па-за СНД таваразварот паменшыўся на 36,5% да $6,1 млрд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG