Аляксандар Патупа нарадзіўся 21 сакавіка 1945 году ў Севастопалі, скончыў фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і ў канцы 1960-х гадоў прыехаў у Менск, дзе жылі ягоныя бацькі. Намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка пазнаёміўся з Аляксандрам Патупам менавіта ў тыя часы:
“Мы пазнаёміліся зь ім недзе ў 1968-м годзе, ён скончыў унівэрсытэт і прыехаў у Менск шукаць працу. Але ў нашым інстытуце, дзе была закрытая тэма, ён пратрымаўся толькі каля году і перайшоў у лябараторыю акадэміка Фёдарава, які быў самы галоўны тэарэтык фізыкі. І там ён хутка абараніў дысэртацыю. Потым перайшоў у БДУ, і там яшчэ выявіліся ягоныя здольнасьці як бізнэсоўца. Ён ужо ў тыя часы арганізаваў курсы падрыхтоўкі для паступленьня ва ўнівэрсытэт. А калі пайшла сапраўдная перабудова, тады ягоныя бізнэсоўскія здольнасьці, гнуткасьць характару, шырыня інтарэсаў выявіліся напоўніцу. А багатая фантазія адлюстравалася ў ягоных кнігах і артыкулах, якія заўсёды былі вельмі арыгінальнымі, давалі вельмі своеасаблівую ацэнку сытуацыі ў краіне. Мяркую, для дэмакратычнай грамадзкасьці сьмерць Аляксандра Патупы — вялікая страта”.
Юры Хадыка таксама адзначыў, што Аляксандар Патупа заўсёды вельмі паважліва ставіўся да барацьбы беларусаў за свае нацыянальныя правы і стараўся размаўляць па-беларуску з тымі, хто да яго зьвяртаўся на беларускай мове.
У канцы 1980-х гадоў Аляксандар Патупа стварыў выдавецкую фірму “Эрыдан”, якая стала адным з самых пасьпяховых бізнэсовых і культурніцкіх праектаў у Беларусі. У той час Аляксандар Патупа пісаў шмат кніг, артыкулаў, чытаў лекцыі, у якіх дзяліўся сваім поглядам ня толькі на вечныя тэмы сьветабудовы, але і на вельмі практычныя рэчы: як лепш арганізаваць прадпрымальніцтва, як гаспадарыць у цяжкіх умовах пераходу ад сацыялістычнай да рынкавай эканомікі. Схільнасьць да грамадзкай дзейнасьці вылілася ў стварэньне Беларускага саюзу прадпрымальнікаў, ганаровым старшынём якога Аляксандар Патупа быў да апошніх дзён жыцьця. Сёньня ў саюзе згадваюць, што яшчэ 14 траўня Аляксандар Патупа ўдзельнічаў у “круглым стале”, дзяліўся плянамі і раздаваў калегам заданьні адносна будучых паседжаньняў.
Аглядальнік Аляксандар Класкоўскі ведаў Аляксандра Патупу зь сярэдзіны 1980-х гадоў — калі рэдагаваў моладзевы часопіс “Парус”, куды пісьменьнік-футуроляг прыносіў свае апавяданьні. Аляксандар Класкоўскі адзначае энцыкляпэдычнасьць ведаў, а таксама асабістую актыўнасьць Аляксандра Патупы:
“Пісаць і друкаваць рэчы на мяжы дысыдэнцкага мысьленьня за савецкім часам ужо было рызыкоўна. Што да апошніх гадоў, заўважу: пры тым, што ён крытычна мысьліў і крытычна выказваўся пра цяперашнюю сыстэму і палітыку кіраўніцтва, адначасова ён не баяўся казаць і пра неабходнасьць небарыкаднага падыходу. Ведаю, ён сам хадзіў з праектамі па кабінэтах, даводзіў, стараўся пераканаць, што пэўныя рэформы будуць карысныя ня толькі бізнэсоўцам, але і дзяржаве. Нездарма яму было прапанавана ўвайсьці ў грамадзкую кансультацыйную раду пры адміністрацыі прэзыдэнта, і ён, усё ўзважыўшы, прыняў прапанову, бо вырашыў, што ягоны досьвед будзе карысны Беларусі”.
З 1990-х гадоў Аляксандар Патупа ня раз выступаў камэнтатарам на Радыё Свабода. Ён камэнтаваў самыя розныя падзеі, ня толькі палітычныя і эканамічныя. А яшчэ — шчыра дзяліўся сваімі праблемамі і плянамі. Вось фрагмэнт размовы, якая адбылася месяц таму. Аляксандар Патупа кажа пра свой клопат у грамадзкай кансультацыйнай радзе пры адміністрацыі прэзыдэнта:
“На што я там націскаю, гэта на праекце аб інвэстыцыйнай бясьпецы. Таму што ў доўг ужо амаль не даюць, хутка на просьбу даць грошай будуць даваць у твар. Прадаваць нам няма чаго, і я там пра гэта казаў. У тым сэнсе, што ў нас няма фондавага рынку, няма рынкавых коштаў. Зразумела, прэзыдэнт будзе казаць, што за капейкі не аддасьць, а за рублі ніхто браць ня хоча. Таму нам што патрэбна? Нам патрэбны інвэстар, і таму трэба стварыць нармальны інвэстыцыйны клімат. І ў маім пляне гэта прапануецца ў дробязях, як гэта стварыць. І вось мы на наступным тыдні сустрэнемся, абмяркуем. Магчыма, нешта зварухнецца ў добры бок”.
Заўтра, 3 чэрвеня, цела Аляксандра Патупы будзе крэміравана ў крэматорыі на Паўночных могілках Менску.