Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скараціў бюджэт на 20%


Сталі вядомыя падрабязнасьці скарачэньня рэспубліканскага бюджэту ўказам А. Лукашэнкі ад 28 траўня.

Паводле зьвестак зь Мінфіну, якія падае Інтэрфакс, расходная частка бюджэту скарочаная на 11 трыльёнаў рублёў, што складае каля 20%. Даходная частка бюджэту скарочаная на 15%. Пры гэтым бюджэт стаў бездэфіцытным. Цяпер і даходы, і расходы яго складаюць 54,9 трыльёна рублёў.

Паводле ўказу, у склад рэспубліканскага бюджэту ўключаны рэзэрвовы фонд кіраўніка дзяржавы, які раней знаходзіўся па-за межамі бюджэтнага працэсу.

“Расходы бюджэту скарочаныя на значную суму”,-- Інтэрфакс цытуе ацэнку прадстаўніка Мінфіну. Скарочанае перш за ўсё фінансаваньне дзяржаўных праграм і капітальных укладаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG