Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заявіў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Амбасадар прызнаў, што ў Празе ўзяла добры старт ініцыятыва “Ўсходняе партнэрства” Эўразьвязу:
“Мы будзем разам зь іншымі краінамі Эўразьвязу рабіць усё, каб гэта працягвалася і надалей”.