Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі мянялі цыгаркі на цукеркі


Цукерку за цыгарэту
Цукерку за цыгарэту
Сёньня ў Гомелі навучэнцы мэдычнага й дарожна-будаўнічага каледжаў зладзілі інфармацыйна-асьветніцкую акцыю “Абмяняй цыгарэту на цукерку”, прымеркаваную да Ўсясьветнага дня барацьбы з паленьнем. Маладзёны хадзілі па цэнтральных вуліцах гораду, раздавалі ўлёткі “Як кінуць паліць” і сапраўды прапаноўвалі аматарам паленьня цукеркі. Ня так сабе, а ў замен на цыгарэты.

Гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі:

Чарга да “Пульмаэкспрэсу” на пляцы Паўстаньня.
“У нас вядзецца барацьба супраць паленьня. Мяняем цыгарэты на цукеркі. Без ахвоты, канечне, але мінакі пагаджаюцца. Адзін нават пачку выкінуў, усю пачку”.

Акцыю супраць паленьня падтрымлівалі рэгіянальная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа й абласны тубэркулёзны клінічны шпіталь. Яны арганізавалі з дапамогай перасоўнай кампутарнай лябараторыі “Пульмаэкспрэс” флюараграфічнае дасьледаваньне ахвотных. Такім чынам пашырылі й інфармацыйную кампанію “Я магу спыніць тубэркулёз” паводле праекту ПРААН “Падтрымка дзяржаўнай праграмы “Тубэркулёз”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG