Эфір 27 траўня.
Ганна Соўсь: Ваш бацька Юры Лявонаў знаходзіцца за кратамі ад 8 лютага, як і ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімер Асіпенка. Мікалай Аўтуховіч ад 16 красавіка трымае галадоўку пратэсту. Сваякам Уладзімера Асіпенкі болей як праз 3 месяцы пасьля арышту дазволілі спатканьне зь ім у сьледчым ізалятары. Ці атрымалі вы дазвол на спатканьне?
Юлія Міхнюк: Я тэлефанавала сьледчаму 26 траўня, хацела запытацца, ці ёсьць магчымасьць спатканьня, ці варта ўвогуле пісаць заяву, паколькі ён мне заўсёды адмаўляў у спатканьнях, матываваў тым, што гэты дрэнна паўплывае і і на сьледзтва. і на падсьледчага, майго бацьку. Ён мне сказаў, каб мы вярнуліся да гэтага пытаньня праз тыдзень. Я сказала, што ператэлефаную яму ў наступны аўторак. На гэтым размова скончылася.
Соўсь: Як Вы атрымліваеце інфармацыю пра справу бацькі, пра стан ягонага здароўя?
Міхнюк: Навіны пра бацьку я даведваюся толькі праз адваката, паколькі лісты ад яго пачалі прыходзіць толькі з нядаўняга часу. Ад нас бацька ўвогуле лістоў ніякіх не атрымліваў , ніводнага за чатыры месяцы.
Соўсь: А колькі вы даслалі?
Міхнюк: Я -- тры лісты і маці даволі вялікі пачак лістоў даслала. Але нічога яму не прыходзіла.
Юры Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю фірму. Жанаты, мае дзьвюх дачок і ўнучку.
У ліпені 2006 г. Юры Лявонаў быў асуджаны да пазбаўленьня волі на тры гады і пяць месяцаў. Адбываў пакараньне ў Бабруйску ў папраўчай калёніі № 2 строгага рэжыму. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суду задаволіў пратэст старшыні гэтага суду, які прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня Юрыя Лявонава да паўтара году. Выйшаў на свабоду ў студзені 2008 г. Пасьля вызваленьня з калёніі працавў праграмістам у адной з фірмаў Ваўкавыску. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Юрыя Лявонава вязьнем сумленьня. 8 лютага 2009 г. Юры Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.
Соўсь: А зараз я прапаную паслухаць з архіваў свабоды голас Юрыя Лявонава. 6 ліпеня 2006 году судзе, калі яму і Мікалаю Аўтуховічу вынесьлі прысуд.
Юлія, ці моцна зьмяніўся ваш бацька пасьля першага зьняволеньня? Пасьля першай турмы?
Міхнюк: Вонкава зьмяніўся. Крыху схуднеў, з турмы вярнуўся без вусоў, але яны ў яго дома ізноў адрасьлі. Унутрана, як мне падаецца, не зьмяніўся.
Соўсь: Кнігу “Адзін дзень палітвязьня”, прэзэнтацыя якой адбылася 20 траўня ў Менску і была прымеркаваная да 55-й гадавіны “Радыё Свабода”, можна спампаваць у pdf-фармаце. Адзін дзень палітвязьня” — гэта 41 гутарка зь міжнародна прызнанымі беларускімі палітзьняволенымі, якія ад 1996 да 2008 гадоў разам правялі за кратамі больш за 53 гады. Адзін з герояў кнігі – ваш бацька Юры Лявонаў. Я прачытаю фрагмэнт інтэрвію зь ім па выхадзе з турмы.
“Я да апошняга моманту ня верыў у магчымасьць трапіць за краты, таму што не лічыў і не лічу сябе ў чымсьці вінаватым, гэта датычыцца і таго абвінавачаньня, якое выставіў мне ў Горадні ў Ленінскім раённым судзе судзьдзя Рачынскі. Зь іншага боку, знаходзячыся ў момант вынясеньня прысуду ў судовай залі, я быў гатовы да любога павароту падзеяў. У першыя дні зьняволеньня больш за ўсё мяне турбаваў лёс жонкі і дзяцей: ці не адаб’ецца маё зьняволеньне на іх, як яны змогуць пражыць без асноўнага заробку? І толькі калі, будучы ў гарадзенскай турме, я атрымаў выразныя запэўніваньні маіх сяброў, што матэрыяльна мая сям’я будзе забясьпечаная, мае думкі пераключыліся на іншыя праблемы — працу і грамадзянскую пазыцыю”.
Юлія, скажыце, калі ласка, гэтым разам вас падтрымліваюць сябры, калегі бацькі?
Міхнюк: Канечне. Ніхто не адвярнуўся, ані з боку бацькі, ані мае сябры і знаёмыя, наадварот падтрымліваюць , і гэта важна для нас на гэты момант. Такім чынам, з гэтым праблемаў няма.
Соўсь: Ваўкавыск -- не такі вялікі горад. Там, напэўна, ведаюць Юрыя Лявонава . Што ў горадзе людзі гавораць пра зьняволеньне яго, Аўтуховіча і Асіпенкі?
Міхнюк: Насамрэч, тыя людзі, якія ведаюць майго бацьку, спачуваюць нам, супакойваюць, кажуць, што праўда пераможа ў краіне. А тыя людзі, якія ня ведаюць бацьку і чытаюць мясцовыя газэты, гавораць, што з майго бацькі робяць нейкага тэрарыста.
Соўсь: Мой калега Ягор Маёрчык быў у Ваўкавыску ўвосень 2003 году ў часе галадоўкі пратэсту Мікалая Аўтуховіча і кіроўцаў фірмы Ніка-транс і штодня ў жывым эфіры расказваў пра хаду галадоўкі. Ягор расказвае, што яго найбольш уразіла тады ў гэтай акцыі пратэсту і чым запомніліся Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў...
Юлія, скажыце, калі, ваш бацька таксама не хацеў займацца палітыкай, як Мікалай Аўтуховіч?
Міхнюк: Мне падаецца, што тата не хацеў увязвацца ў палітыку, але ўсяляк дапамагаў Мікалаю Аўтуховічу. Увогуле, бацька ніколі не дзяліўся сваёй працай, сваімі задумамі, але маё меркаваньне , што ён хацеў дапамагчы Аўтуховічу, каб той прарваўся ў гэтую сфэру, але сам туды ні нагой.
Соўсь: Юлія Лявонава, цяпер Міхнюк, нарадзілася ў Ваўкавыску Гарадзенскай вобласьці. Вучылася ў школе № 7, пасьля 9-й клясы спрабавала паступіць на акторскі факультэт Гарадзенскага каледжа мастацтваў, але не прайшла па конкурсу.Яшчэ год вучылася ў школе, а затым не жадючы яе сканчаць, паступіла ў Гарадзенскі тэхнікум бізнэсу і права на спэцыяльнасьць юрыст і праз тры гады атрымала сярэдня-спэцыяльную адукацыю юрыста. Зараз працягвае адукацыю на завочным аддзяленьні Маскоўскага юрыдычнага інстытута. Працы ня мае і кажа, што ў Ваўкавыску ня можа яе знайсьці, нават не па спэцыяльнасьці.
Вы кантактуеце цяпер з дачкой Уладзімера Асіпенкі. Раскажыце калі ласка пра яго сям’ю?
Міхнюк: Мы з Людай Асіпенкай пачалі супрацоўнічаць з самых першых дзён пасьля арышту . Я пазнаёмілася таксама з жонкай Уладзімера Асіпенкі. Гэта жанчына даволі прыемная, добразычлівая, але слабахарактарная, гэтак жа як і мая маці. Вось чаму мы з Людай вырашылі ўзяць усё ў свае рукі.
Усё, што ў нашых сілах, мы будзем рабіць. На сваіх маці мы вырашылі гэта ня вешаць, скажам так. Зь Людай мы часта сустракаемся, размаўляем, абмяркоўваем навіны, якія мае яна, і якія маю я. Цікава, што атрымліваецца нейкая каша, хаця нашы бацькі і ідуць па адной справе.
Соўсь: Слухачы Свабоды адгукаюцца на зьняволеньне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
Віктар Буто: “У чым віна Міколы Аўтуховіча і іншых прадпрымальнікаў, якім даводзіцца праводзіць палітычную, вельмі небясьпечную для іх галадоўку ў турме? Яны невінаватыя іншадумцы, якія перасьледаваліся ва ўсе часы ў Савецкім Саюзе і Беларусі праз найбольш непрыстойных прадстаўнікоў улад, а таксама іх пасярэднікаў і падначаленых”.
Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24. Дата суду пакуль не прызначаная, вы верыце ў справядлівы суд на вашым бацькам?
Міхнюк: Не, я ў гэта ня веру. Я магу вам адразу гэта сказаць, паколькі правасудзьдзя ў нас у краіне абсалютна ніякага няма.
Ганна Соўсь: Ваш бацька Юры Лявонаў знаходзіцца за кратамі ад 8 лютага, як і ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімер Асіпенка. Мікалай Аўтуховіч ад 16 красавіка трымае галадоўку пратэсту. Сваякам Уладзімера Асіпенкі болей як праз 3 месяцы пасьля арышту дазволілі спатканьне зь ім у сьледчым ізалятары. Ці атрымалі вы дазвол на спатканьне?
Юлія Міхнюк: Я тэлефанавала сьледчаму 26 траўня, хацела запытацца, ці ёсьць магчымасьць спатканьня, ці варта ўвогуле пісаць заяву, паколькі ён мне заўсёды адмаўляў у спатканьнях, матываваў тым, што гэты дрэнна паўплывае і і на сьледзтва. і на падсьледчага, майго бацьку. Ён мне сказаў, каб мы вярнуліся да гэтага пытаньня праз тыдзень. Я сказала, што ператэлефаную яму ў наступны аўторак. На гэтым размова скончылася.
Соўсь: Як Вы атрымліваеце інфармацыю пра справу бацькі, пра стан ягонага здароўя?
Міхнюк: Навіны пра бацьку я даведваюся толькі праз адваката, паколькі лісты ад яго пачалі прыходзіць толькі з нядаўняга часу. Ад нас бацька ўвогуле лістоў ніякіх не атрымліваў , ніводнага за чатыры месяцы.
Соўсь: А колькі вы даслалі?
Міхнюк: Я -- тры лісты і маці даволі вялікі пачак лістоў даслала. Але нічога яму не прыходзіла.
Юры Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю фірму. Жанаты, мае дзьвюх дачок і ўнучку.
У ліпені 2006 г. Юры Лявонаў быў асуджаны да пазбаўленьня волі на тры гады і пяць месяцаў. Адбываў пакараньне ў Бабруйску ў папраўчай калёніі № 2 строгага рэжыму. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суду задаволіў пратэст старшыні гэтага суду, які прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня Юрыя Лявонава да паўтара году. Выйшаў на свабоду ў студзені 2008 г. Пасьля вызваленьня з калёніі працавў праграмістам у адной з фірмаў Ваўкавыску. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Юрыя Лявонава вязьнем сумленьня. 8 лютага 2009 г. Юры Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.
Соўсь: А зараз я прапаную паслухаць з архіваў свабоды голас Юрыя Лявонава. 6 ліпеня 2006 году судзе, калі яму і Мікалаю Аўтуховічу вынесьлі прысуд.
СЛУХАЦЬ:
Юлія, ці моцна зьмяніўся ваш бацька пасьля першага зьняволеньня? Пасьля першай турмы?
Міхнюк: Вонкава зьмяніўся. Крыху схуднеў, з турмы вярнуўся без вусоў, але яны ў яго дома ізноў адрасьлі. Унутрана, як мне падаецца, не зьмяніўся.
Соўсь: Кнігу “Адзін дзень палітвязьня”, прэзэнтацыя якой адбылася 20 траўня ў Менску і была прымеркаваная да 55-й гадавіны “Радыё Свабода”, можна спампаваць у pdf-фармаце. Адзін дзень палітвязьня” — гэта 41 гутарка зь міжнародна прызнанымі беларускімі палітзьняволенымі, якія ад 1996 да 2008 гадоў разам правялі за кратамі больш за 53 гады. Адзін з герояў кнігі – ваш бацька Юры Лявонаў. Я прачытаю фрагмэнт інтэрвію зь ім па выхадзе з турмы.
“Я да апошняга моманту ня верыў у магчымасьць трапіць за краты, таму што не лічыў і не лічу сябе ў чымсьці вінаватым, гэта датычыцца і таго абвінавачаньня, якое выставіў мне ў Горадні ў Ленінскім раённым судзе судзьдзя Рачынскі. Зь іншага боку, знаходзячыся ў момант вынясеньня прысуду ў судовай залі, я быў гатовы да любога павароту падзеяў. У першыя дні зьняволеньня больш за ўсё мяне турбаваў лёс жонкі і дзяцей: ці не адаб’ецца маё зьняволеньне на іх, як яны змогуць пражыць без асноўнага заробку? І толькі калі, будучы ў гарадзенскай турме, я атрымаў выразныя запэўніваньні маіх сяброў, што матэрыяльна мая сям’я будзе забясьпечаная, мае думкі пераключыліся на іншыя праблемы — працу і грамадзянскую пазыцыю”.
Юлія, скажыце, калі ласка, гэтым разам вас падтрымліваюць сябры, калегі бацькі?
Міхнюк: Канечне. Ніхто не адвярнуўся, ані з боку бацькі, ані мае сябры і знаёмыя, наадварот падтрымліваюць , і гэта важна для нас на гэты момант. Такім чынам, з гэтым праблемаў няма.
Соўсь: Ваўкавыск -- не такі вялікі горад. Там, напэўна, ведаюць Юрыя Лявонава . Што ў горадзе людзі гавораць пра зьняволеньне яго, Аўтуховіча і Асіпенкі?
Міхнюк: Насамрэч, тыя людзі, якія ведаюць майго бацьку, спачуваюць нам, супакойваюць, кажуць, што праўда пераможа ў краіне. А тыя людзі, якія ня ведаюць бацьку і чытаюць мясцовыя газэты, гавораць, што з майго бацькі робяць нейкага тэрарыста.
Соўсь: Мой калега Ягор Маёрчык быў у Ваўкавыску ўвосень 2003 году ў часе галадоўкі пратэсту Мікалая Аўтуховіча і кіроўцаў фірмы Ніка-транс і штодня ў жывым эфіры расказваў пра хаду галадоўкі. Ягор расказвае, што яго найбольш уразіла тады ў гэтай акцыі пратэсту і чым запомніліся Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў...
Юлія, скажыце, калі, ваш бацька таксама не хацеў займацца палітыкай, як Мікалай Аўтуховіч?
Міхнюк: Мне падаецца, што тата не хацеў увязвацца ў палітыку, але ўсяляк дапамагаў Мікалаю Аўтуховічу. Увогуле, бацька ніколі не дзяліўся сваёй працай, сваімі задумамі, але маё меркаваньне , што ён хацеў дапамагчы Аўтуховічу, каб той прарваўся ў гэтую сфэру, але сам туды ні нагой.
Соўсь: Юлія Лявонава, цяпер Міхнюк, нарадзілася ў Ваўкавыску Гарадзенскай вобласьці. Вучылася ў школе № 7, пасьля 9-й клясы спрабавала паступіць на акторскі факультэт Гарадзенскага каледжа мастацтваў, але не прайшла па конкурсу.Яшчэ год вучылася ў школе, а затым не жадючы яе сканчаць, паступіла ў Гарадзенскі тэхнікум бізнэсу і права на спэцыяльнасьць юрыст і праз тры гады атрымала сярэдня-спэцыяльную адукацыю юрыста. Зараз працягвае адукацыю на завочным аддзяленьні Маскоўскага юрыдычнага інстытута. Працы ня мае і кажа, што ў Ваўкавыску ня можа яе знайсьці, нават не па спэцыяльнасьці.
Вы кантактуеце цяпер з дачкой Уладзімера Асіпенкі. Раскажыце калі ласка пра яго сям’ю?
Гэта жанчына даволі прыемная, добразычлівая, але слабахарактарная, гэтак жа як і мая маці. Вось чаму мы з Людай вырашылі ўзяць усё ў свае рукі