Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк дае 125 мільёнаў даляраў на энэргазьберажэньне


Сусьветны банк
Сусьветны банк
Сусьветны Банк ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту памерам 125 мільёнаў даляраў для фінансаваньня праграмы коштам 193,1 мільёна даляраў, накіраванай на павышэньне эфэктыўнасьці энэргавыкарыстаньня ў абраных гарадах краіны. На сайце арганізацыі адзначаюцца высілкі афіцыйнага Менску ў гэтай справе цягам апошніх гадоў і падкрэсьліваецца важнасьць гэтага накірунку ў кантэксьце падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты і агульнага фінансавага крызысу.

“На сёньняшні дзень — гэта наша самая вялікая пазыка Беларусі”, — кажа Марцін Рэйзэр, дырэктар арганізацыі для Ўкраіны, Беларусі і Малдовы.

Праект мае на мэце надаць шасьці наяўным цепластанцыям магчымасьць генэраваць і электраэнэргію шляхам устаноўкі на іх электратурбінаў і электрарухавікоў. Паводле падлікаў Сусьветнага Банку, выкананьне праекту дазволіць эканоміць каля 90 мільёнаў кубічных мэтраў газу ў год і скароціць гадавыя выкіды вуглякіслага газу ў атмасфэру на 165 тысяч тонаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG