Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч можа застацца за кратамі яшчэ на месяц


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Сьледзтва па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі можа быць працягнута яшчэ на месяц пасьля 3 чэрвеня.


Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак.

Ён сказаў, што Аўтуховіч 26 траўня быў дапытаны гарадзенскім сьледчым Віталём Кухарчыкам. “Адвакат Павал Сапелка сказаў мне, што допыт ня меў канкрэтыкі. Аднак зноў зайшла размова пра незаконнае захаваньне выбуховых рэчываў і агнястрэльнай зброі. Ня выключана, што гэтае абвінавачаньне будзе далучана да раней прад'яўленага абвінавачаньня ў наўмысным зьнішчэньні альбо пашкоджаньні маёмасьці”, — сказаў А.Воўчак.

Ён адзначыў, што сьледчыя органы “ня маюць жалезных доказаў віны абвінавачаных”, інакш справу накіравалі б у суд, як на гэтым настойваюць самі прадпрымальнікі.

Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту ад 16 красавіка. Паводле А.Воўчака, за час галадоўкі Аўтуховіч страціў больш за 15 кіляграмаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG