Пра гэта са спасылкай на бюро кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Ізраілю Авігдора Лібэрмана паведамляе выданьне Нaaretz.
Паводле выданьня, Лібэрман мае прыбыць у Менск у наступную сераду, 3 чэрвеня, пасьля двухдзённага візыту ў Маскву. Як піша выданьне, напярэдадні ізраільскае МЗС спрабавала арганізаваць сустрэчу Лібэрмана зь беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, які мае на Захадзе сталую рэпутацыю “апошняга дыктатара Эўропы”, а год таму нават дазволіў сабе антысэміцкае выказваньне, што справакавала напружанасьць у двухбаковых дачыненьнях.
У сваім учорашнім камэнтары адносна візыту міністра Лібэрмана ў Менск прадстаўнікі ізраільскага МЗС падкрэсьлілі, што апошнім часам адбыліся істотныя зьмены ў стаўленьні ЭЗ і эўрапейскіх лідэраў да Беларусі. Напрыклад, зь беларускім прэзыдэнтам нядаўна сустракаліся папа Бэнэдыкт XVI, а таксама Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Хавіер Саляна. Акрамя таго, большасьць заходніх краін маюць у Менску свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы. Што да добрых дачыненьняў паміж Ізраілем і Беларусьсю, дык яны ўсталяваліся яшчэ да таго, як Лібэрман узначаліў МЗС.
Прадстаўнікі бюро Лібэрмана таксама падкрэсьлілі, што рэакцыя Беларусі падчас вайны ў сэктары Газа была аб’ектыўнаю ў дачыненьні да Ізраілю, што Беларусь “накіравала ў Ізраіль цэлы самалёт са сваімі лепшымі артыстамі” на сьвяткаваньне 60-годзьдзя дзяржавы, а сам Лукашэнка праз свайго адмысловага пасланьніка нарэшце папрасіў прабачэньня за свае ранейшыя антысэміцкія выказваньні, якія прагучалі ў Бабруйску.
Таксама факт першага афіцыйнага візыту кіраўніка ізраільскага МЗС у Беларусь пацьвердзіў у інтэрвію з карэспандэнтам TUT.BY надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Ізраілю ў Менску Эдуард Шапіра.
“Магу з поўнай адказнасьцю заявіць, што на пачатку чэрвеня кіраўнік МЗС Ізраілю Авігдор Лібэрман наведае Расею і Беларусь”, — сказаў дыплямат.