Плошча ўзгараньня склала каля 300 квадратных мэтраў. Тэрыторыя вакол будынка амаль не ахоўвалася. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, будынак знаходзіўся на балянсе кампаніі "Юнівест-М". Прычына пажару высьвятляецца.
На месца здарэньня выехала дзесяць адзінак пажарнай тэхнікі. У 21.57 пажар быў лякалізаваны, а ў 22.40 ліквідаваны.
Як паведамляе карэспандэнт БелаПАН зь месца здарэньня, з-за пажару быў перакрыты рух па мосьце на вул. Кальварыйскай: там былі пракладзеныя пажарныя гідранты. Пажар прыцягнуў увагу вялікай колькасьці разявак.