Падчас паездкі ў Магілёўскую вобласьць ён заявіў журналістам:
“Прэзыдэнты прымаюць рашэньні, а ўрад Расеі правальвае. Усё, пра што мы дамаўляемся, падпісваем на самым высокім узроўні — усё блякуецца, не выконваецца. Калі пачынае блякаваць Расея і не пускаць нас на свой рынак, дык навошта нам гэтая інтэграцыя? Але ня я вінаваты ў гэтым. Нас абвінавачваюць, што мы бяром удзел ва „Ўсходнім партнэрстве“, разьвіваем стасункі з Захадам. А што нам рабіць?” — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што на бліжэйшай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі будуць разгледжаныя праблемы, якія існуюць у двухбаковых стасунках. Таксама прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін папрасіў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.