Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два кангрэсы ў адным


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Аб’яднаная грамадзянская партыя прапануе апазыцыі Беларусі правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

З гэтай ініцыятывай АГП плянуе выступіць як перад структурамі АДС, так і перад арганізатарамі кангрэсу праэўрапейскіх сілаў (рух “За свабоду”) і кангрэсу эўрапейскага выбару (“Эўрапейская кааліцыя”).

Паводле А. Лябедзькі, было б лягічна замест двух кангрэсаў правесьці адзін кангрэс дэмсілаў.

“Думаю, дэмакратычным сілам неабходна вярнуцца да старога варыянту правядзеньня кангрэсу з падвядзеньнем вынікаў дзейнасьці, выпрацоўкай агульных пазыцый. На кангрэсе ўсе праблемы можна было б разгледзець у комплексе, а не драбіць іх”, — сказаў Лябедзька.

Ён мяркуе, што кангрэс дэмакратычных сілаў мог бы адбыцца на пачатку восені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG