Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка назваў удвая меншую цану на газ


Уладзімер Сямашка
Уладзімер Сямашка
З 1 ліпеня Беларусь будзе плаціць за расейскі прыродны газ 102-103 даляры за 1 тысячу кубамэтраў. Пра гэта заявіў 21 траўня першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

“Па той формуле, якая прывязаная да вытворных нафты, газу й мазуты, зыходзячы з цэнаў на нафту й тыя вытворныя, якія былі ў першым кватрале й складаюцца ў другім квартале (разьлік бярэцца па апошніх трох кварталах), цана з 1 ліпеня на газ для Беларусі разьлічваецца на ўзроўні 102-103 даляры”, — цытуе Сямашку БелТА.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, з 1 студзеня 2009 году Беларусь плаціла 210,3 даляра за 1 тысячу кубамэтраў, а сёньня гэтая цана складае 147,2 даляра за тысячу кубамэтраў.

Раней, у часе выступу 20 траўня на Беларускім прамысловым форме, Уладзімер Сямашка заявіў, што з 1 ліпеня Беларусь будзе купляць расейскі газ па цане 200-205 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У пачатку лютага “Газпром” і “Белтрангаз” падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту на 2007-2011 гады. Яно прадугледжвае паэтапнае паніжэньне ў 2009 годзе кошту газу з улікам сусьветнага падзеньня цэнаў на нафту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG