“Мы раім выконваць меры прафіляктыкі і абмежаваць наведваньне масавых мерапрыемстваў пры вывазе дзяцей на аздараўленьне за мяжу, асабліва ў Гішпанію і Вялікую Брытанію”, - заявіла галоўны эпідэміёляг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Яна зазначыла, што ў зону рызыкі таксама ўваходзіць Польшча, бо там зарэгістраваны 1 выпадак захворваньня такім грыпам.
“Паводле апошніх дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, у зону рызыкі ўнесеная 41 краіна сьвету. Агульная колькасьць захворваньняў – 10 243. Каля 300 – у Гішпаніі і Вялікай Брытаніі”, - цытуе Інтэрфакс словы Карабан.