Як паўплывае на эканоміку Беларусі падвышэньне кошту? Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам, кіраўніком цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком.
Дашчынскі: Кошт расейскага газу для Беларусі складае 147 даляраў за тысячу кубамэтраў. У ліпені цана падымецца да 200-205 даляраў. Ці можна казаць, што гэта значнае падвышэньне? І як яно будзе ўплываць на беларускую эканоміку?
Раманчук: Рэч у тым, што “Газпром” ніколі не пагаджаўся з цаной 147 даляраў. У матэрыялах самога Белстату была цана 213. Калі беларускі бок і не плаціў столькі, ён проста зрабіў нейкі ўнутраны пераразьлік. Напрыклад, можна ўлічыць тое, што ў першым квартале беларускі бок плаціць менш, каб потым у другім, трэцім, чацьвертым плаціць больш, нават калі цана будзе падаць. Проста ідзе гаворка пра пераразьмеркаваньне выплат у “Газпром”. А па сутнасьці беларускі бок прайграў барацьбу за меншую цану за газ для нашай краіны. І “Газпром” пасьлядоўна праводзіць палітыку, прынятую яшчэ ў 2007 годзе, каб выйсьці на эўрапейскія цэны да 2011 году.
Дашчынскі: Спадар Сямашка запэўнівае, што расейскі газ для Беларусі заўсёды будзе больш танны, чым для Заходняй Эўропы, бо транспартны чыньнік ніжэйшы, чым пры пастаўках з Расеі ў Заходнюю Эўропу. Апроч таго, Беларусі газ пастаўляецца бяз мыта. Але згадаем заяву Аляксандра Лукашэнкі, што за апошняга паўтара году Расея выпампавала з эканомікі Беларусі за кошт незаконнага ўвядзеньня мыта на нафту і падвышэньня цаны на газ больш за 10 мільярдаў даляраў. Дык што Расея зноў будзе выпампоўваць зь Беларусі?
Раманчук: Каб гаварыць пра незаконнасьць нейкага дзеяньня, трэба падаць у суд. Трэба, каб суд вынес такі вэрдыкт, што такое мыта, такая палітыка зьяўляюцца незаконнымі. Тады можна патрабаваць у судовым парадку кампэнсацыі. Так што эмацыйныя палітычныя заявы трэба адрозьніваць ад фактаў.
Безумоўна, Расея, “Газпром” датавалі беларускую эканоміку, бо давалі танны газ. І розьніца паміж беларускай цаной і эўрапейскай цаной рынку 2008 году была яшчэ большая, чым у 2007 годзе. Таму датацыі па газе ў нас павялічыліся. Сёлета, я думаю, яны паменшацца. Але мы заплацім за газ, згодна з маімі падлікамі, недзе на 1,7–2 мільярды даляраў больш, калі мы будзем купляць такую самую колькасьць, як у 2008 годзе. І пры сытуацыі, калі ў нас і так вельмі велізарнае адмоўнае сальда гандлёвага і плацежнага балянсу, дадатковыя 1,5–2 мільярды даляраў – гэта вельмі балючая рэч для нашай эканомікі. Таму такая эмацыйная рэакцыя Лукашэнкі. А спадар Сямашка робіць усё, каб потым на яго не крычалі, што ён не папярэджваў нашыя прадпрыемствы аб тым, што цэны на жыльлёва-камунальныя паслугі, на электрычнасьць і цяпло будуць павялічвацца. Бо Расея вось павялічыла нам цану на газ.
Дашчынскі: Не сакрэт, што цана на газ – гэта рэч палітычная. Ці ёсьць падвышэньне цаны ціскам на Беларусь?
Раманчук: Гэта магло б быць ціскам, калі б цана для Беларусі была на 10–15% большая, чым яна, напрыклад, для Польшчы або для Ўкраіны. А тут проста Расея адмаўляецца ад датацыяў беларускай эканомікі, бо ня бачыць магчымасьці, каб існая беларуская ўлада зрабіла палітычныя дзеяньні, якіх Расея ад іх чакае: прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, фармаваньня наднацыянальных органаў саюзнай дзяржавы, фармаваньня сапраўднага мытнага саюзу або ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі.
Паколькі гэтага няма, то расейцы й кажуць: тады будзеце атрымліваць газ, як і ўсе. Па сутнасьці гэта такая самая паводле сэнсу мера, але большая паводле аб'ёму, як адмена для Беларусі прэфэрэнцыяў Эўразьвязу на тавары лёгкай прамысловасьці. Гэта ня тое, што Эўразьвяз уводзіць нейкія санкцыі. Ён проста адмаўляецца даваць нам прэфэрэнцыі. Расея праз газ, праз нафтавую, гандлёвую палітыку будзе прымушаць Беларусь выконваць тыя гандлёвыя і палітычныя ўмовы, якія падпісаныя паміж нашымі краінамі.