Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа зноў атакаваць Грузію?


Дэніс Карбой, былы амбасадар Эўрапейскай камісіі ў Тбілісі, сказаў нашаму радыё, што Расея шукае зачэпкі, каб распачаць новы збройны канфлікт з Грузіяй.

6 траўня, Карбой разам з двума былымі амбасадарамі ЗША ў Грузіі, Кэнэтам Ялавіцам і Ўільямам Кортні, апублікаваў у "The New York Times” артыкул, у якім тры аўтары заклікалі Злучаныя Штаты прыняць актыўныя дыпляматычныя меры, каб прадухіліць "новую трагедыю” ў Грузіі.

Паводле Карбоя, штораз больш сьведчаньняў указваюць на тое, што Расея рыхтуе новую вайсковую апэрацыю ў Грузіі, каб "завяршыць справу”, якую расейскія войскі ня скончылі ў жніўні 2008 г.

"Сьведчаньняў зьбіраецца з кожным разам больш. Вы, безумоўна, ведаеце, што расейскія войскі знаходзяцца на мяжы з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. Але калі паглядзець на іх узбраеньне, вы ўбачыце ўзбраеньне, прызначанае не для аховы мяжы. Калі паглядзець на расейскі Чарнаморскі флёт, вы ўбачыце там узбраеньне, якое падасца вам дзіўным,” — сказаў Карбой.

Якую мэту Масква хоча дасягнуць у Грузіі?

Паводле Карбоя, Расея хоча ўзяць пад кантроль энэргарэсурсы па абодвух баках Касьпійскага мора. Масква таксама, дадае амэрыканскі дыплямат, хоча мець права на "палітычнае вэта" ў краінах паўднёвага Каўказу.

Карбой кажа, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама, які будзе зь візытам у Маскве 6-8 ліпеня, павінен акрэсьліць для Расеі "чырвоную лінію", якой расейцы не павінны перайсьці, што тычыцца іх палітыкі адносна Грузіі.

"Расея павінна ўсьвядоміць, што цяпер яна заплаціць значна вышэйшую цану, чым тую, якую яна заплаціла за трагічныя падзеі ў Паўднёвай Асэтыі ў жніўні летась,” — сказаў Карбой Радыё Свабода.

Паводле Карбоя, Абама павінен даць ясна зразумець, што ніякая "перазагрузка" адносін ЗША з Расеяй не адбудзецца, калі Масква вырашыць пачаць новую вайсковую інтэрвэнцыю супраць Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG