“Цяжар адказнасьці і надзеі, якія грамадзяне краіны ўсклалі на мяне, я гатовая несьці на роўных з усімі і вырашаць самыя важныя для маёй Бацькаўшчыны пытаньні”, - заявіла Грыбаўскайце.
Паводле Галоўнай выбарчай камісіі Літвы, бліжэйшы канкурэнт – лідэр сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус – атрымаў 12,21% галасоў.
Яўка на выбарах скалала 51,1%, перадае БелТА.
“У нас прэзыдэнтам першы раз у гісторыі стала жанчына... Зь яе зьяўленьнем, я мяркую, што будзе праводзіцца вельмі актыўная палітыка ва ўсіх накірунках. Пакуль я не магу сказаць, у якіх менавіта сфэрах, але я ўпэўнены, што зьнешняя палітыка будзе больш дынамічная і актыўная, у тым ліку і ў дачыненьні Беларусі”, - заявіў БелаПАН амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас.
Даля Грыбаўскайце нарадзілся 1956 годзе.
Скончыла Ленінградзкі ўнівэрсытэт імя Жданава. Эканамістка. Стажыравалася ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце (ЗША).
1988 – абараніла ў Маскве кандыдацкую дысэртацыю.
У 1990-я працавала ў Міністэрстве замежных справаў, удзельнічала ў перамовах з Эўразьвязам, кіравала дэлегацыяй на перамовах пра заключэньне дамовы пра свабодны гандаль.
1996-1999 – працавала ў літоўскай амбасадзе ў ЗША.
2000-2001 – віцэ-міністар замежных справаў.
1999-2000 і 2000-2001 – віцэ-міністар фінансаў.
Пазьней была прызначаная Эўракамісарам па бюджэту і фінансаваму праграмаваньню.
Валодае расейскай, польскай, ангельскай і французскай мовамі.
Не ў шлюбе, паводле БелаПАН.