“Камандаваньнем 29 зэнітнай ракетнай брыгады прынята рашэньне, у парадку выключэньня, прадставіць магчымасьць Шыла І.У. здаць іспыт па замежнай мове ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля 9 чэрвеня 2009 году”, - паведамляецца ў лісьце, які падпісаў Мальцаў.
Некалькі тыдняў назад Міністэрства адукацыі прадставіла магчымасьць здаць выпускны іспыт па ангельскай мове намесьніку старшыні незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івану Шылу. Але камандаваньне вайсковай часткі, дзе служыць Шыла, паведаміла, што ня можа адпусьціць юнака на іспыт, бо ня бачыць у гэтым неабходнасьці, нагадвае прэсавая служба МФ.
Паплечнікі Івана Шылы былі вымушаны зьвярнуцца да міністра абароны Леаніда Мальцава, каб той дазволіў здаць выпускны іспыт.
Івана Шылу выключылі са школы летась, за дзень да апошняга выпускнога іспыту.