Пра гэта гаворыцца ў лісьце намесьніка кіраўніка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Руслана Сафонава. Ён паведамляе, што ў камісіі цяпер знаходзіцца больш за 20 прапановаў аб прысваеньні новым вуліцам імён выбітных дзяржаўных і палітычных дзеячаў, навукоўцаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва, а таксама Герояў Савецкага Саюзу.
Адпаведны зварот у Менскі гарадзкі савет зь ініцыятывы Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Генадзь Карпенка ў свой час быў намесьнікам старшыні партыі) падпісалі Станіслаў Багданкевіч, Мечыслаў Грыб, Леанід Заіка, Леанід Злотнікаў ды іншыя палітычныя і грамадзкія дзеячы, журналісты, экспэрты ды праваабаронцы.
Днямі з прапановай назваць адну зь менскіх вуліц імем былога міністра ўнутраных спраў Беларусі генэрала Захаранкі зьвярнулася ў сталічны выканаўчы камітэт група палітычных актывістаў, ясрод якіх Аляксандар Бухвостаў, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.