"Сёньня на месцы злачынства працавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія заявілі, што па гэтым факце будзе распачата крымінальная справа, — паведаміў БелаПАН старшыня берасьцейскай габрэйскай суполкі Барыс Брук. — На такі беспрэцэдэнтны акт вандалізму ў дні, калі адзначаецца чарговая гадавіна перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, здольныя тыя, каго назваць людзьмі немагчыма. Гэта помнік 34 тысячам жыхароў Берастця, якіх фашысты расстралялі толькі за тое, што яны былі габрэямі. Зьдзекавацца з памяці аб іх — значыць расстраляць іх яшчэ раз".
"Вандалы спалілі ўсе вянкі і кветкі каля помніка, сам манумэнт чорны ад сажы, на ім нейкая смала", — расказаў Брук.
Паводле яго словаў, пра гэта надзвычайнае здарэньне ён даведаўся раніцай траўня ад актывістаў суполкі, а 11 траўня паведаміў пра яго ў Берасьцейскі гарвыканкам, міліцыю, а таксама інфармацыйна-культурны цэнтр пасольства Ізраілю ў Беларусі.